Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рэсурсны голад беларускіх банкаў
17:09, 06/06/2007

Кліенты беларускіх банкаў, жадаючыя атрымаць крэдыт, усё часьцей сутыкаюцца з адмовай. "Няма рэсурсаў"– звычайны адказ. Спецыялісты лічаць такі стан банкаўскай сістэмы заканамерным вынікам падвышэньня цэнаў на расейскія энэрганосьбіты.

Галоўны бухгалтар прыватнай фірмы, у якога працэс атрымання спажывецкага крэдыту расцягнуўся на 5 месяцаў, распавёў прэс-цэнтру Хартыі’97 сваю гісторыю:

– У Cлавянскім адзяленьні "Белінвестбанку", якое абслугоўвае фірму, дзя я працую, мне паведамілі, што крэдыты часова не выдаюцца, таму што скончыліся рэсурсы. У гордырэкцыі мяне абнадзеілі: маўляў, рыхтуйце дакумэнты. Гэта было ў студзені. Калі праз 2 месяцы я прынёс паперы, мне паведамілі, што крэдыты пакуль не выдаюць, але паперы прымаюць. (Пазьней адмовіліся рабіць і гэта.) Каб не чакаць невядома колькі, зьвярнуўся у "Белпрамбудбанк", дзе маю з 1994 года рахунак індывідуальнага прадпрымальніка. Там прапанавалі рыхтаваць дакумэнты. Праз месяц, калі яны былі падрыхтаваны ў гэтым банку таксама скончыліся рэсурсы... – паведаміў Сяргей.

Днямі ў "Белпрамбудбанку" Сяргею ўсё ж паабяцалі выдаць крэдыт. Спажывецкія крэдыты не такія вялікія (3-5 мільёнаў рублёў). Куды зьніклі рэсурсы для крэдытаваньня насельніцтва? Яшчэ ў мінулым годзе крэдыты, па словах супрацоўніцы банку, давалі ўсім хто хоча, абы бралі. Сёлета крэдытная лінія скарацілася да паўгоду, сталі больш жорсткія патрабаваньні: цяпер патрабуецца 2 гаранта замест аднаго. Няўжо крэдытаваньне насельніцтва стала нявыгадным?

У аддзеле крэдытаваньня "Белпрамбудбанку" так патлумачылі прэс-цэнтру Хартыі’97 сытуацыю з часовым дэфіцытам рэсурсаў:

– Напачатку году адток сродкаў з банкаўскай сістэмы – тыповая з’ява. Людзі здымаюць грошы з рахункаў, робяць буйныя пакупкі, падарункі на калядныя святы. Мы вымушаны трохі лімітаваць аб’ём выдачы крэдытаў. У гэтым годзе сітуацыя ўскладнілася нафта-газавым крызісам. Істотна павялічыўся адток сродкаў з банкаўскай сістэмы на крэдытаваньне прадпрыемстваў, з мэтай іх адаптацыі да высокіх коштаў на энэрганосьбіты. Увогуле, наша задача – падтрымка беларускіх прадпрыемстваў. Спажывецкія крэдыты ў нашым актыве складаюць мізэр. Хаця гэта выгодна для банку. Інакш мы бы гэтым не займаліся, – кажа спецыяліст аддзела.

Доктар эканамічных навук Леанід Заіка тлумачыць асьцярожнасьць камерцыйных банкаў з выдачай рублёвых крэдытаў высокімі рызыкамі:

– Крэдытаваньне нацыянальнай валютай ва ўмовах непрадказальнай інфляцыі вельмі небяспечнае. З пачатку года рызыкі банкаў істотна павялічыліся і яны нічым не кампенсаваныя, таму натуральна, што банкі імкнуцца прытрымаць свае рэсурсы. Зараз самыя высокія рызыкі няпэўнасьці ў беларускай эканоміцы. З-за зменаў коштаў на энерганосьбіты паступленьні валюты ў краіну, якія гарантавалі стабільнасьць рубля, істотна знізіліся. Цяпер банкам мэтазгодна выдаваць хіба што валютныя крэдыты. Такая сітуацыя хутчэй за ўсё пратрымаецца да кастрычніка, -- заявіў экспэрт прэс-цэнтру Хартыі’97.

Дасьведчанные людзі таксама мяркуюць, што беларуская эканоміка "перагрэтая" і існуе сур’ёзная пагроза роста інфляцыі. Банкаўская сістэма сутыкнулася з дэфіцытам наяўных беларускіх рублёў і адсутнасьцю магчымасьці іх закупаць у Цэнтрабанка з-за памяньшэньня валютных паступленьняў у краіну. Па прычыне неразвітасьці ўнутранага рынку каштоўных папераў, дэфіцыт беларускай наяўнасьці без дэвальвацыі рубля ў нашай сытуацыі можна ліквідаваць толькі праз знешнія займы і продаж дзяржаўнай уласнасьці. Але і гэтыя не самыя папулярныя захады ня вельмі атрымліваюцца.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: