Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Еўракамісіі даведаліся пра несумленнасць Козіка
13:50, 06/06/2007

Арганізаваная Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі масавае рассыланне лістоў у адрас еўрапейскіх структур з просьбай не адмяняць гандлёвыя льготы і з запэўненнямі, што ў Беларусі няма парушэнняў правоў прафсаюзаў, а таксама скандал з падробленымі пад заявамі Федэрацыі подпісамі лідэраў замежных арганізацый сталі вядомыя вышэйшым службоўцам Еўрапейскай Камісіі, паведамляе www.praca-by.info. Генеральны сакратар Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў Джон Монкс і генеральны сакратар Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў Гай Райдэр паведамілі пра гэтыя факты камісару па гандлі Еўрапейскай Камісіі Пітэру Мандэльсону.

Лідэры найбуйнейшых міжнародных прафсаюзных аб`яднанняў не сумняваюцца, што “Урад сур`ёзна спадзяецца такім чынам упэўніць Міжнародную канферэнцыю працы падтрымаць яго пазіцыю і дамагчыся, каб МАП паінфармавала Еўразвяз пра тое, што сітуацыя ў Беларусі палепшылася і таму рашэнне ЕЗ павінна быць скасаванае”.

У сувязі з гэтым Джон Монкс і Гай Райдэр хочуць папярэдзіць прадстаўнікоў урадаў краін-сябраў ЕЗ, “сярод якіх не ўсе ўсведамляюць да канца, што гэты прафсаюзны зварот не сапраўдны”, “пра факт падробкі ў заяве ФПБ”.

“Было б карысна паказаць крайнасці, да якіх урад Лукашэнка, як відаць, гатовы дайсці для таго, каб не дапусціць прыняцця рашэння аб АСП”, – лічаць лідэры ЕКП і МКП. Далей у сваім звароце яны адзначаюць, што “ў заяве незалежнага прафцэнтра БКДП ясна гаворыцца пра тое, што, замест таго, каб забяспечваць захаванне правоў і свабодаў прафсаюзаў у Беларусі, урад Лукашэнкі марнуе сваю энергію і спрабуе ўздзейнічаць на міжнародную супольнасць”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: