Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Выстава Міколы Купавы ў Нью-Ёрку
16:21, 06/06/2007

3 чэрвеня, у грамадскай залі Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага, Беларускі Музэй у Нью-Ёрку адчыніў пэрсанальную выставу знакамітага беларускага мастака Міколы Купавы. Перад наведавальнікамі выставы выступіў лідэр Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк і кіраўнік Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва Вітаўт Кіпель. Яны распавялі пра гісторыю разьвіцця беларускага мастацтва, як на Беларусі, так і на эміграцыі, павіншавалі мастака з адкрыцьцем выставы. Мікола Купава азнаёміў прысутных з прадстаўленымі працамі. Ад імя беларусаў Нью-Ёрку мастака прывітаў спадар Мікалай Сагановіч. Афіцыйную частку адкрыцьця скончыў спадар Сяржук Сокалаў-Воюш, які таксама павіншаваў мастака і праспяваў адраджэнскую песьню.

Мікола Купава - мастак беларускай нацыянальнай тэматыкі. У сваёй шматграннай творчасьці мастак увасабляе самыя яркія, значныя постаці беларускай гісторыі і культуры. Ягонаму пэндзлю і разцу належаць такія вобразы як Вялікі полацкі князь Усяслаў Чарадзей, княгіня Рагнеда і князь Ізяслаў, Ефрасіньня Полацкая і Кірыла Тураўскі. Асобнае месца ў творчасьці М. Купавы займае распачатая серыя Вялікія князі ВКЛ, беларускія палкаводцы, а таксама дзьве вялікія нізкі "За волю, роўнасьць, незалежнасьць!" - прысьвечаныя паўстаньню пад кіраўніцтвам Андрэя Тадэвуша Касьцюшкі - нацыянальнага героя ЗША, Польшчы і Беларусі, і графічная серыя ``Cейбіты вечнага" - прысьвечаная паўстаньню 1863-1864 гг. пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Але надзвычайнае месца ў творчасьці мастака займае тэма Янкі Купалы і Якуба Коласа - вялікіх Беларускіх песьняроў. Над гэтымі творамі майстар працуе, пачынаючы ад 1980 года. У выніку зьявіліся партрэты паэтаў, крыявіды іх родных мясьцінаў: Вільня, Менск, Пінск ды ілюстрацыі да іх твораў. Усе працы ў мастака аб`яднаныя беларускай нацыянальнай ідэяй. Гэта акалічнасьць абавязвае творцу актыўна шукаць і выразную беларускую форму выяўленьня.

На выставе акрамя заяўленых тэмаў, прысьвечаных юбілею двух вялікіх песьняроў зямлі беларускай, дэманструюцца працы, у якіх паказаны вобразы беларускіх асьветнікаў Ефрасіньні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францішка Скарыны, гістарычных асобаў Беларусі - Літвы - Крывіі.

Мастак дасканала валодае тэхнікай лінарыту і каляровай аўталітаграфіі, акварэлі і алейнага жывапісу. Выстава "Постаці зямлі Беларускай" першая ў сваім родзе культурная акцыя, прысьвечаная юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа, якая распачала сваю дзейнасьць на амерыканскім кантынэнце.

За ўвесь час Мікола Купава браў удзел болей як у 70 нацыянальных, персанальных і міжнародных выставах. Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у Дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны Беларусі, у Дзяржаўным літаратурным музеі Максіма Багдановіча, у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, у Мінскім абласным музеі ў Маладзечна, у Музеі гісторыі і культуры Аршаншчыны, у Музеі-запаведніку “Заслаўе”.


Выстава Міколы Купавы гэта ужо другая выстава якая праводзіцца Беларускім Музэям у Нью Ёрку. Ад імя адміністнрацыі музэя і царкоўнай рады якая прадастваіла памяшканьне мы запрашаем усіх наведаць выставу у грамадскай залі Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага якая працягніцца да Ліпеня.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: