Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У новай рэдакцыі калектыўнай дамовы вырашанае адмовіцца ад выплаты матэрыяльнай дапамогі ў памеры заработнай платы пры сыходзе працаўніка на пенсію, а таксама ад аздараўлення дзяцей працаўнікоў "Беларуськалія" ў санаторыях Крыма, якое раней здзяйснялася фактычна цалкам за кошт прадпрыемства. У той самы час цэны на прадукцыю прадпрыемства істотна выраслі.
Як паведаміў карэспандэнту "Ежедневника" Валеры Астравінскі, намеснік старшыні "Белхімпрафсаюза", змены былі ініцыяваныя канцэрнам "Белнафтахім" у сувязі з "аптымізацыяй выдаткаў, фінансаваных з прыбытку, і складаннем праекту каштарысу выдаткоўвання сродкаў "Белкалія" на трэці квартал 2007 года".
Па словах Дзяніса Талпекі, прэс-сакратара Незалежнага прафсаюза гарнякоў, прадстаўнікі НПГ падтрымалі змену ў калектыўную дамову, наконт ліквідацыі матэрыяльнай дапамогі пры выхадзе працаўнікоў на пенсію ў сувязі з тым, што адміністрацыя прапанавала павялічыць выходны дапаможнік працаўнікоў, якія атрымалі права на пенсію па ўзросце, інваліднасці і за выслугу гадоў, у залежнасці ад бесперапыннага стажу працы на прадпрыемстве на адзін сярэднемесячны заробак.
У той самы час, як паведамляе БелТА, ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" дамовілася з Індыяй аб пастаўках калійных угнаенняў па новай цане. Кошт тоны калійных угнаенняў для найбуйнейшага індыйскага імпарцёра мінеральных угнаенняў кампаніі IPL павялічаная на $50 у параўнанні з узроўнем, усталяваным у жніўні 2006 года. Адгрузкі прадукцыі па новай цане пачынаюцца неадкладна і будуць здзяйсняцца да траўня 2008 года, агульны аб`ём паставак БКК у Індыю складзе каля 1,2 млн.т.