Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Эўрапейскі Марш у працяг Маршаў Свабоды
11:47, 06/06/2007

Каардынацыйны камітэт Эўрапейскай кааліцыі абмеркаваў пляны бліжэйшых дзеяньняў. Прынятае рашэньне выступіць зь ініцыятываю стварэньня грамадзянскага альянсу «За эўрапейскую будучыню Беларусі». А таксама правесьці Эўрапейскі Марш у восень гэтага году.

Пра пляны й дзейнасьць Эўрапейскай кааліцыі Польскаму радыё расказавае адзін з каардынатараў Уладзімер Навасяд.

-- Ідэя правядзеньня Эўрапейскага Маршу належыць Хартыі’97. Мы падтрымалі іх ініцыятыву. Гэта працяг працы Эўрапейскай кааліцыі, якая была створаная два гады таму паводле ініцыятывы Міколы Статкевіча. Павел Севярынец таксама зьяўляецца сябрам Эўрапейскай кааліцыі. Калі ён атрымаў турэмны тэрмін, я быў каардынатарам. Цяпер мы працуем разам і разам прымаем рашэньні. У нас няма ні першых, ні другасных асобаў у кааліцыі. Мы працавалі як маглі, напрыклад, на Кангрэсе ўтварылі фракцыю. Пасьля таго, як выйшлі зь няволі Статкевіч і Севярынец, працягваем працу. Мы прапанавалі Аляксандру Мілінкевічу ўзначаліць грамадзянскі альянс, грамадзянскі рух, каб Беларусь мела эўрапейскую пэрспэктыву.

Пра падтрымку ідэі Эўрапейскага Маршу ўжо заявіў лідэр партыі БНФ Вінцук Вячорка, які выказаў меркаваньне, што Эўрапейскі Марш паяднае дэмакратычныя сілы ў дзеяньні.

Якая ідэя Эўрапейскага Маршу? Адказвае кардынатар Эўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч:

-- Гэта павінна быць візуальная праява волі беларускага народу да эўрапейскай будучыні. Мы хацелі, каб марш адбыўся 17 кастрычніка, бо менавіта ў гэты дзень у 1999 годзе адбыўся «Марш Свабоды». Тады ўпершыню ўдзельнікі дэманстрацыі далі адпор службам рэжыму. Гэты марш быў пераломным у вулічнай вайне за незалежнасьць у другой палове 90-х. Пасьля гэтага спыніліся выкраданьні палітыкаў. Але Эўрапейскі Марш можа быць сёлета не абавязкова 17 кастрычніка, бо гэта не выходны дзень, а трэба, каб маглі ўдзельнічаць і людзі з рэгіёнаў.

А чаму марш цяпер называецца Эўрапейскі Марш? “Таму што эўпрапейскі выбар больш шырокае паняцьце. Гэта і свабода, і дэмакратыя, і эўрапейскія каштоўнасьці”, -- лічыць Мікола Статкевіч.

Паводле інфармацыі Хартыі’97, «Марш Свабоды» 17 кастрычніка 1999 году ў Менску сабраў 25 тысячаў удзельнікаў. На «Марш Свабоды-2» 15 сакавіка 2000 году прыйшло ўжо 40 тысячаў чалавек.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: