Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Праз праблемы на Мазырскім НПЗ Гомельская вобласць засталася без сродкаў 12:48, 06/06/2007
Фінансавыя праблемы беларускага ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод" стварылі праблемы з напаўненнем бюджэту Гомельскай вобласці, паведамляецца на сайце BelSwissBank.
Крыніца, блізкая да органаў дзяржупраўлення адзначыла, што Мазырскі НПЗ быў асноўным фінансавым донарам абласнога бюджэту – палову бюджэтных адлічэнняў НПЗ накіроўваў у рэспубліканскі бюджэт, а палову – у абласны і гарадскі. "Сёлета сітуацыя карэнным чынам памянялася з прычыны складанай фінансавай сітуацыі, якую перажывае Мазырскі НПЗ. Фактычна горад і вобласць засталіся без сродкаў – Гомельская вобласць ператварылася ў датацыйную", – сказаў суразмоўца.
Па выніках працы ў першым квартале 2007 г Мазырскі НПЗ атрымаў прыбытак у памеры 2,5 млн дал. А па выніках працы ў красавіку прадпрыемства мела страты ў памеры 5 млн дал. Гэта звязанае з ростам цэнаў на імпартуемую нафту, а таксама з тым, што з сакавіка ў 8 разоў – да 3 млн даляраў у месяц – павялічыліся адлічэнні ў інавацыйны фонд канцэрна «Белнафтахім». Акрамя таго, завод пастаўляе на «Палімір» прадукцыю нафтаперапрацоўкі ў 2 разу ніжэйшую за сабекошт. Стратным застаецца ўнутраны рынак на кожнай тоне завод губляе каля 80 даляраў, а экспартныя пастаўкі нафтапрадуктаў не дазваляюць пакрыць страты.