Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Gazeta Wyborcza: Ці дапаможа Папа Рымскі беларускім каталікам?
12:01, 06/06/2007

Беларускія ўлады хочуць перарабіць храм і былы кляштар у курорт з рэстарацыяй, гатэлем і казіно. Гэта зьнявага каталіцкай сьвятыні – абураюцца вернікі й просяць у Бэнэдыкта XVІ дапамогі. Кожны дзень а 18 гадзіне ля касьцёла сьв. Язэпа ў Менску зьбіраюцца вернікі. Моляцца за вяртаньне храму. Міліцыя ня ўмешваецца, а толькі прыглядаецца, піша польская “Gazeta Wyborcza”.

“Бывала, нас нават арыштоўвалі, але цяпер толькі часам робяць відэазапіс”, – расказвае Івона Мацкевіч, старшыня Парафіяльнага камітэту. Вернікі спрабуюць пераканаць чыноўнікаў. Надоечы Івона Мацкевіч сустрэлася са старшынём гарвыканкаму Менску Міхаілам Паўлавым. Ён сказаў, што рашэньне канчатковае. “Мы так вырашылі. Мы ўлада. Нам трэба карміць людзей”, – заявіў мэр.

Касьцёл сьв. Язэпа паходзіць з XVІ стагодзьдзя. Быў драўляны, і таму некалькі разоў згарэў, але кожны раз яго адбудоўвалі. Цяперашні выгляд набыў ў XVІІ ст. Фундатарамі храму былі магнацкія роды – Завішаў, Касноўскіх і Тышкевічаў, магілы якіх знаходзяцца ў склепе пад храмам.

У савецкія часы храм заняла пракуратура, вайсковая камэндатура ды архіў. На пачатку дзевяностых гадоў улады ахвотна вярталі сакральныя будынкі парафіям, але пракуратура й армія не згадзіліся. У 2001 годзе ўлады зарэгістравалі парафію сьв. Язэпа, але да сёньняшняга дня яна не атрымала храму. На пачатку гэтага году буднак храму й кляштара пакінула армія. Яны пустуюць, аднак ніхто ня думае вяртаць іх вернікам. Заплянавана, што на гэтым месцы будзе пабудаваны забаўляльны комплекс.

“Участак знаходзіцца ў цэнтры горада. Гутарка йдзе пра вялікія грошы, і таму ніхто ня думае ні пра веру, ні пра гісторыю”, – ананімна кажа менскі архітэктар.

Менскія каталікі вядуць акцыю збору подпісаў пад зваротам у гэтай справе да Аляксандра Лукашэнкі. Ужо назьбіралі 12 тыс. подпісаў.

Група каталіцкай інтэлігенцыі зьвярнулася таксама да Бэнэдыкта XVІ . “У Менску жыве 2 млн людзей. Зараз дзейнічаюць толькі 4 каталіцкія храмы”, - сказаў праваабаронца, каардынатар Хартыі’97 Зьміцер Бандарэнка, адзін з аўтараў ліста да Папы Рымскага.

Фонам канфлікту вакол храму сьв. Язэпа зьяўляюцца ўсё горшыя ўзаемадачыненьні паміж рэжымам і Каталіцкім касьцёлам у Беларусі. У сьнежні мінулага году ўлады выгналі з краіны групу польскіх ксяндзоў. Улады не дазваляюць таксама будоўлю новых каталіцкіх храмаў у Горадні й Лідзе.


камэнтароў: 4

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: