Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Праваабаронцу Валерыя Шчукіна судзяць за праўду
10:44, 06/06/2007

Сёння, 6 чэрвеня, у 14:30 у Першамайскім судзе Віцебска пачынаецца працэс над Валерыем Шчукіным. 65-гадоваму праваабаронцу інкрымінуюць артыкул 189 Крымінальнага кодэкса, абвінавачваючы ў абразе сябраў і працаўнікоў апарата выбарчых камісій падчас кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 25-га склікання.

Праваабаронцу вінавацяць у абразе старшыні акруговай камісіі Алы Калеснік; намесніка старшыні акруговай камісіі Таццяны Укражэнкі; сябра акруговай камісіі Надзеі Агеевай; сябра апарата абласной камісіі Таццяны Буевіч.

Пасля выбараў у мясцовыя Саветы, якія прайшлі ў Беларусі 14 студзеня 2007 года, праваабаронца распаўсюджваў улёткі, у якіх паведамлялася, што сябры выбаркамаў удзельнічалі ў фальсіфікацыях вынікаў выбараў.

Характэрна, што сябры выбаркамаў не падавалі заяву з патрабаваннем узбудзіць супраць праваабаронцы крымінальную справу за «абразу». Крымінальную справу ўзбудзілі пракуроры Чыгуначнага і Першамайскага раёнаў Віцебска.

Па словах Шчукіна, пракуроры не мелі права ўзбуджаць крымінальную справу. “Па гэтым артыкуле абавязковая наяўнасць заявы ад «абражанай» асобы”, – лічыць праваабаронца.

З заявамі пратэсту супраць пераследу Валерыя Шчукіна выступілі праваабаронцы. Беларускі Хельсінкскі Камітэт лічыць абвінавачванне, прад`яўленае Валерыю Шчукіну, палітычна матываваным і заклікае выбаршчыкаў і неабыякавых грамадзян падтрымаць праваабаронцу.

Фота ByMedia.net


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: