Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Масква зможа выкручваць рукі Менску
13:54, 06/06/2007

Лукашэнку відавочна далі зразумець, што “Газпром” хоча атрымаць “Белтрансгаз”. Гэтыя патрабаванні выкананыя не былі, і Расея пачала спакойна скарачаць прыбытковую базу рэжыму Лукашэнкі, якому атрымалася, карыстаючыся льготнымі энерганосьбітамі, павялічыць ВУП рэспублікі на 80% за 10 гадоў (амаль вырашыўшы задачу падваення), піша Газета.Ru.

Праект Паўночна-Еўрапейскага газаправода, які прадугледжвае пракладку трубы па дне Балтыйскага мора, пазбаўляе значнай часткі прыбыткаў ад транзіту расейскага газу не толькі Украіну, але і Польшчу з Беларуссю. Прычым для апошняй гэтая страта крытычная.

З студзеня гэтага года Расея падняла цэны на газ, а таксама тарыфнымі мерамі паспрабавала абмежаваць паток таннай нафты, якая ідзе у адрас Беларусі. У адказ Лукашэнка павялічыў кошт транзіту расейскіх энергарэсурсаў. Расейскі бок без складанасці знайшла, што запярэчыць на гэты ход. Ухвалены ўрадам праект будаўніцтва БТС-2 дазволіць перавальваць праз расейскія парты на Фінскім заліве да 75 млн тон нафты ў год дадаткова. Аналітыкі сумняваюцца, што пасля гэтага трубаправод “Дружба” (які ідзе праз Беларусь) увогуле будзе выкарыстоўвацца для транзіту.

Першая чарга СЕГ будзе ўведзеная ў эксплуатацыю ў 2010 годзе. Тэрміны будаўніцтва БТС-2 пакуль не вызначаныя. Аднак палітычнае рашэнне ўжо прынятае, а будуе “Транснафта” хутка – да 2010 года і гэты трубаправод можа быць здадзены ў эксплуатацыю.

Тады на 15-м годзе панавання Аляксандра Лукашэнкі Беларусь застанецца без транзітных прыбыткаў і без рычагоў ціску на Маскву, якая ў сваю чаргу, ужо не асцерагаючыся за пастаўкі энерганосьбітаў у Еўропу, можа спакойна таргавацца па цане паставак, набліжаючы яе да рынкавай. Тады ўжо Масква зможа выкручваць рукі Менску, дамагаючыся практычна любых саступак.

Прадбачачы, відавочна, такое развіццё сітуацыі, Аляксандр Лукашэнка вырашыў ахвяраваць малым, пагадзіўшыся прадаць “Газпрому” 50% “Белтрансгаза” за 2,5 млрд даляраў. Аднак ёсць сумненні, што такім чынам прэзідэнту Беларусі атрымаецца вярнуць добразычлівасць Масквы. Усёй сваёй папярэдняй палітыкай ён даказаў поўную недамоваздольнасць, ім не задаволены як буйны, так і сярэдні расейскі бізнэс, які выпрабаваў перманентныя праблемы на тэрыторыі Беларусі.

Пазбавіўшыся пасля падзення “транзітна-датацыйнай” эканомікі ў 2010 годзе апоры ўнутры краіны і не маючы шанцаў атрымаць падтрымку Масквы, Лукашэнка можа страціць сваю пасаду. Яго пераемнік атрымае незайздросную спадчыну. Краіну, пакінутую ўбаку ад паліўных транспартных калідораў, з разбуранай эканомікай і якая адстала на 15 гадоў у прамысловасці.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: