Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Акцыі «Белтрансгаза» перайшлі ва ўласнасць «Газпрома»
16:29, 06/06/2007

Сёння 12,5% акцый ААТ "Белтрансгаз" паступіла ва ўласнасць ААТ "Газпром". Пра гэта паведамілі карэспандэнту БелТА ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці Беларусі.

Такім чынам, згодна з дамовай куплі-продажу акцый ад 18 траўня 2007 года акцыі ААТ "Белтрансгаз" у колькасці 28 661 024 штук, што складае 12,5% статутнага фонду акцыянернага таварыства, 6 чэрвеня 2007 года перададзеныя ва ўласнасць ААТ "Газпром" шляхам пераводу іх Рэспубліканскім цэнтральным дэпазітарам каштоўных папер з рахунку "ДЭПО" Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі на рахунак "ДЭПО" ААТ "Газпром" у дэпазітары ААТ "Белгазпромбанк".

У Дзяржкаммаёмасці таксама адзначылі, што абодва бакі зацікаўленыя ў паспяховай працы створанай газатранспартнай арганізацыі. Таму працэс пераводу грошай і перадача акцый ажыццёўленыя раней усталяванага дамовай тэрміна.

Нагадаем, што ААТ "Газпром" 4 чэрвеня перавёў у Беларусь $625 млн. за куплю 12,5% акцый ААТ "Белтрансгаз". Грошы паступілі ў рэспубліканскі бюджэт у Дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў мэтах стварэння сумеснай беларуска-расейскай газатранспартнай арганізацыі Дзяржаўным камітэтам па маёмасці і ААТ "Газпром" 18 траўня 2007 года складзеная дамова куплі-продажу 50-працэнтнага пакета акцый ААТ "Белтрансгаз" па цане $2,5 млрд. Прадугледжваецца, што на працягу 2007-2010 гадоў ААТ "Газпром" штогод будзе аплачваць па $625 млн. за пакет акцый у памеры 12,5%.

ААТ "Белтрансгаз" гарантуе газазабеспячэнне і транспартоўку газу па тэрыторыі Беларусі. Прадпрыемства эксплуатуе каля 7 тыс.км газаправодаў пярокругам ад 100 да 1400 мм, а таксама абслугоўвае беларускі ўчастак магістральнага газаправода "Ямал-Еўропа", які належыць ААТ "Газпром".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: