Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рэнтабельныя заводы прымусяць дзяліцца прыбыткам з Лукашэнкам
10:51, 06/06/2007

134 высокапрыбытковых прадпрыемствы пералічаць у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця звыш 97 млрд. рублёў. Дадзенае рашэнне змешчанае ў пастанове Савета міністраў № 692 ад 29 траўня 2007 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Сродкамі гэтага фонду распараджаецца Аляксандр Лукашэнка.

Прадпрыемствы пералічваюць частку прыбытку па выніках працы за 2006 год роўнымі часткамі штомесяц.

Сярод буйных донараў фонду: ААТ "Белшына" – 30 млрд. рублёў, РУП "ПА "Беларуснафта" – 56 млрд. 723 млн. рублёў, ААТ "Крыніца" – 2 млрд. 183 млн. рублёў, РПУП "Белцветмет" – 729 млн. рублёў, РУП "Белаэронавигация" – 898 млн. рублёў, РУПП "Минсквторчермет" – 675 млн.

Паводле пастановы паніжаны ўнёсак у 2006 годзе РУП "ПА "Беларуснафта" з 257 млрд. да 11 млрд. 610 млн. рублёў, і ТАА "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод плюс" з 65 млрд. да 3,2 млн. рублёў.

Як паведамлялася раней, у дзяржаўны мэтавы фонд нацыянальнага развіцця з дадатковых крыніц таксама будуць пералічаныя звыш 61 млрд. рублёў паводле ўказу прэзідэнта № 242 ад 29 траўня 2007 года.

Нагадаем, што паводле пастановы Савета міністраў № 674 ад 29 траўня 2006 года, 37 прадпрыемстваў, сярод якіх дзяржаўныя ўнітарныя прадпрыемствы і ААТ з доляй дзяржавы, у 2006 годзе пералічылі ў фонд нацыянальнага развіцця ад прыбытку (звышпрыбыткі), атрыманага па выніках працы ў 2005 годзе, 61 млрд. 894 млн. рублёў. Найбольшыя сумы пералічылі ААТ "Нафтан" – 23 млрд. 585 млн. рублёў, РУП "Беларуськалій" – 13 млрд. 679 млн. рублёў, РУП "Гомельтранснафта "Дружба" – 7 млрд. 227 млн. рублёў. Сярод буйных донараў фонду – РПУП "Белцветмет", РУПП "Витебсквтормет", ТПРУП "Белфармация".

Дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця заснаваны прэзідэнтам у 2005 годзе для павелічэння прыбыткаў рэспубліканскага бюджэту, стварэння фінансавай базы для рэалізацыі "найважнейшых сацыяльных і эканамічных праектаў і праграм дзяржавы".


камэнтароў: 15

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: