Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Чаго спалохалася Вольга Абрамава? 10:53, 07/06/2007
Падчас семінара "Сацыяльныя льготы ў Беларусі: аргументы за і супраць" які прайшоў у Менску 6 чэрвеня дэпутат “палаты прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу” Вольга Абрамава распавядала і адказвала на пытанні аб сацыяльных ільготах і законапраекце аб упарадкаванні ільгот на працягу паўтары гадзін. Папярэдне яна заручылася згодай журналістаў нічога не пісаць пра гэтую сустрэчу, паведамляе БелаПАН.
Сваю адмову ў публікацыі вынікаў семінара яна аргументавала асцярогай, што "гэта можа паўплываць на далейшы рост сацыяльнай напружанасці, звязанай з прыняццем парламентам законапраекта аб упарадкаванні льгот".
Абрамава была адзіным “дэпутатам”, які выступіў супраць прыняцця законапраекта аб упарадкаванні льгот у прапанаваным выглядзе.