Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



З Беларусі дэпартаваны пратэстанцкі прапаведнік
09:42, 07/06/2007

Увечары 6 чэрвеня з Беларусі дэпартаваны пратэстанцкі прапаведнік, грамадзянін Польшчы Яраслаў Лукасік. Ён адправіўся цягніком "Менск – Варшава" ў 20.40. На чыгуначным вакзале сталіцы святара праводзілі больш за 100 чалавек, у тым ліку пастары пратэстанцкіх цэркваў, вернікі і сябры Я.Лукасіка. Калі цягнік адправіўся, прысутныя выканалі гімн "Магутны Божа" і праскандавалі "Жыве Беларусь!".

У інтэрв`ю БелаПАН Я.Лукасік адзначыў, што цягам усіх 14 гадоў служэння ў Беларусі ў яго і царквы "Ян Прадвеснік" Аб`яднанай царквы хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь "заўсёды былі вельмі добрыя стасункі з шматлікімі пастарамі і біскупамі розных пратэстанцкіх дэнамінацый хрысціянства". "Я вельмі ганаруся дружбай з гэтымі людзьмі і адчуваю іх вялізную падтрымку ў апошнія, цяжкія для мяне дні. Штодня мне прыходзілі паведамленні на мабільны тэлефон і па электроннай пошце, дзесяткі вернікаў і святароў тэлефанавалі мне па тэлефоне, выказвалі салідарнасць са мной зборам подпісаў пад зваротамі да ўлад. Магутнай праявай падтрымкі была і малітва 3 чэрвеня ў Менску, на якую сабраліся каля пяці тысяч вернікаў з розных гарадоў краіны", – сказаў Я.Лукасік.

Перад пасадкай на цягнік пастар выказаў упэўненасць у працягу сумеснай працы, каб "зямля Беларусі была хрысціянскай, свабоднай і шчаслівай".

Я.Лукасік быў духоўнікам шматлікіх беларускіх палітыкаў, навукоўцаў і дзеячаў культуры. У Беларусі застаюцца яго жонка і трое дзяцей. Калі жонцы прапаведніка судовым шляхам не атрымаецца дамагчыся адмены дэпартацыі Я.Лукасіка, яго сям`я ўз`яднаецца ў Польшчы.

30 траўня начальнік УУС Цэнтральнага раёна Менска Віталь Сінякоў аштрафаваў Я.Лукасіка на адну базавую велічыню (31 тыс. рублёў) і абвясціў пра яго дэпартацыю і забарону на ўезд у Беларусь цягам пяці гадоў. 27 траўня Я.Лукасік быў затрыманы пасля набажэнства, якое праводзілася ў прыватным доме пастара адной з пратэстанцкіх цэркваў сталіцы.

У інтэрв`ю БелаПАН моладзевы актывіст Барыс Гарэцкі назваў Я.Лукасіка "ідэалам справядлівага чалавека", які разам з Паўлам Севярынцам сыграў галоўную ролю ў яго станаўленні як хрысціяніна і патрыёта. Па словах сустаршыні аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Аляксея Шэіна, у апошнія пяць гадоў Я.Лукасік быў самым уплывовым пратэстанцкім пастарам у Беларусі. "Яго ідэі па адраджэнні нацыянальнай спадчыны сярод беларускіх пратэстантаў кардынальна змянілі хрысціянскую супольнасць краіны", – адзначыў палітык.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: