Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусы выйдуць на Еўрапейскі Марш
15:32, 07/06/2007

Дэмакратычныя сілы Беларусі заявілі пра правядзенне ў кастрычніку гэтага года ў Менску Еўрапейскага Марша "За Свабоду!". Яго ўдзельнікі маюць намер прадэманстраваць уладам, што беларусы выступаюць за еўрапейскую інтэграцыю і прыняцце ўмоў Еўрапейскага Звязу па дэмакратызацыі, бо сёння, калі краіна апынулася на грані эканамічнага крызісу з прычыны падаражання расейскіх энергарэсурсаў, ёй неабходная дапамога Еўразвяза. Еўрапейскі Марш падтрымалі Партыя БНФ, Еўрапейская Кааліцыя, Рух "За Свабоду!", Хартыя’97, "Малады Фронт", Аб`яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Партыя камуністаў Беларуская, арганізацыя "Вольная Моладзь", Партыя свабоды і прагрэсу, партыя "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", прадпрымальніцкія арганізацыі і іншыя палітычныя і грамадскія структуры.

Дэмакраты збіраюцца накіраваць беларускім службоўцам сігнал пра тое, што апазіцыя гатовая весці з імі перамовы па правядзенні дэмакратычных рэформ з улікам іх інтарэсаў. Арганізатары Еўрапейскага Марша маюць намер таксама працягваць інфармаваць беларускае насельніцтва пра тыя перавагі, якія атрымаюць беларусы ад сяброўства краіны ў Еўразвязе або паўнавартаснага супрацоўніцтва Беларусі з ЕЗ. Аргкамітэт па правядзенні акцыі ўзначаліў намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч. Пазней плануецца пашырыць склад аргкамітэта за кошт прыцягнення да арганізацыі акцыі вядомых у Беларусі людзей.

Напярэдадні Еўрапейскага Марша беларускія дэмакраты заявілі пра намер узяць удзел у святкаванні дзвюх дат беларускай гісторыі – 3 ліпеня (у гэты дзень у 1944 годзе сталіца Беларусі была вызваленая ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў), а таксама 27 ліпеня – Дня Незалежнасці Беларусі.

"Сёння мы дэманструем, што можам аб`ядноўвацца ў дзеянні. Еўрапейскія даты, якія маюць быць, могуць дапамагчы грамадству выступіць шырокім усебеларускім фронтам. Напярэдадні Еўрапейскага Марша мы маем намер узяць удзел у святкаванні 3 ліпеня і 27 ліпеня. 3 ліпеня – гэта сапраўдная еўрапейская дата, таму што ў гэты дзень быў вызвалены ад фашыстаў Менск, і пачалося вызваленне Еўропы. 27 ліпеня была падпісаная Дэкларацыя аб суверэнітэце Беларусі. Сёння, на мой погляд, можна прапаноўваць уладам не замінаць, а падтрымаць нашу акцыю. Улады ж праводзяць акцыю пад лозунгам "За незалежную Беларусь!", няхай і пад іншымі сцягамі, няхай і з афіцыйным "душком". Я думаю, што калі правесці ўдалую кампанію і выйсці на здаровыя сілы наменклатуры, то можна атрымаць не толькі дазвол на правядзенне Еўрапейскага Марша, але і заручыцца падтрымкай улад", – заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску былы намеснік міністра замежных спраў Беларусі, міжнародны каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саннікаў.

Лідэр Еўрапейскай Кааліцыі, нядаўні палітвязень Мікалай Статкевіч на прэс-канферэнцыі таксама адзначыў:

"Вельмі добра, што тэма еўрапейскай будучыні Беларусі сёння становіцца адной з асноўных. Уся наша праца ўчора і сёння была спробай звесці дзве канцэпцыі Еўрапейскага Марша. Адна канцэпцыя была агучаныя Партыяй БНФ: неабходна запатрабаваць падчас Марша ад улад выканання ўмоў Еўразвяза. Другая канцэпцыя, якую падтрымлівае Еўрапейская Кааліцыі: Еўрапейскі Марш як дэманстрацыя волі народа за інтэграцыю ў Еўрапейскі Звяз. У выніку дзве канцэпцыі былі намі аб`яднаныя. Гэта вельмі добра, што мы здольныя прыходзіць да паразумення. У Беларусі ўсяго два шляхі – або ў Азію, або ў Еўропу".

Падтрымаў Еўрапейскі Марш і адзін з лідэраў беларускай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч і яго Рух "За Свабоду!".

"Рух "За Свабоду!" заўсёды выступаў за інтэграцыю Беларусі ў Еўропу, таму мы падтрымліваем ініцыятыву правядзення Еўрапейскага Марша і гатовыя ўзяць удзел у яго падрыхтоўцы", – заявіў адзін з лідэраў Руху "За Свабоду!" Аляксей Кавалец.

"Мы прадэманструем жаданне беларусаў жыць у Аб`яднанай Еўропе і быць еўрапейцамі. Цяпер шмат гавораць пра магчымасць дыялогу апазіцыі з уладамі. Але, калі мы не кансалідуемся, калі не пакажам сваю моц і рашучасць, то ніхто з намі на дыялог не пойдзе. Еўрапейскі Марш стане пацверджаннем нашай сілы", – заявіў лідэр "Маладога Фронту" Зміцер Хведарук.



Міжнародны каардынатар Хартыі`97 Андрэй Саннікаў і сустаршыня аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Аляксей Шеін


Намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Рынкевіч, лідэр "Маладога Фронту" Зміцер Хведарук і міжнародны каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саннікаў


Сустаршыня аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Аляксей Шеін і каардынатар Еўрапейскай Кааліцыі Мікалай Статкевіч

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: