Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Музыка руйнуе сцены
14:44, 07/06/2007

Нягледзячы на асцярогі літоўскіх і беларускіх службоўцаў, рок-фэст "Be2gether" ("Будзем разам") на тэрыторыі Нарвілішскага замку (што на мяжы з Беларуссю), як і было запланавана, пройдзе ў канцы жніўня. Праблемы, якія могуць паўстаць у сувязі з аховай удзельнікаў мерапрыемства, былі абмеркаваныя 30 мая на паседжанні камітэту па міжнародных справах пры Сейме, у якім прымаў удзел міністр унутраных справаў Раймундас Шукіс.

"Раней мы дамовіліся аб правядзенні дадзенага мерапрыемства, але зараз паўстала іншая праблема, якая ляжыць у кампетэнцыі выканаўчай улады, - ахова прымежнай зоны, на якой на працягу 3-х сутак будзе знаходзіцца 10 тысяч чалавек, але гэта тэхнічная праблема, якую павінны будуць вырашыць памежныя службы, мы будзе інфармаваць аб гэтым беларускі бок", - сказаў пасля паседжання прадстаўнік камітэту Юсцінас Каросас.

Міністр унутраных справаў пасля паседжання камітэту сітуацыю не каментаваў.

СМІ раней паведамлялі, што над запланаваным канцэртам на мяжы з Беларуссю навісла пагроза, калі правядзенню мерапрыемства запрацівіўся Мінск; літоўскія палітыкі вышэйшага рангу вырашылі ўлічыць яго меркаванне.

Як пісала газета "Летувас Рутас", міністр унутраных справаў Р. Шукіс выказаў сумненне, ці будзе гарантаваная бяспека ўдзельнікам фэсту, ці будзе выконвацца рэжым прымежнай зоны, правілы правапарадку.

У канцы жніўня запланаваны фэст павінен прайсці ў Шалчынскім раёне на землях Нарвілішскага замку. На плошчы прыкладна ў 50 га на працягу 3-х дзён будуць выступаць каля 20-і вядомых выканаўцаў з ЗША, Заходняй Еўропы, Расіі, Беларусі, Літвы. Плануецца, што канцэрт наведае 15-20 тысяч чалавек.

Гэтую ідэю падтрымлівае камітэт па замежных справах пры Сейме, Урад, Еўрапейская камісія, якая дапамагае матэрыяльна. Фінансавую дапамогу таксама аказваюць літоўскія дзяржаўныя інстытуты.

Адмысловая ўвага арганізатараў свята - да гасцей з Беларусі. Літоўскі бок клапоціцца аб тым, каб у святкванні прынялі ўдзел як мага больш беларусаў, якім прыйдзецца набываць візы. Для іх плануецца продаж квіткоў па нізкіх коштах.

Напэўна, менавіта гэта не спадабалася аўтарытарнаму рэжыму, якім кіруюць беларускія ўлады, а таксама лозунг фэсту - "Музыка руйнуе сцены".

Пераклад з lrytas.lt veselovsky


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: