Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ФПБ зняславілася на ўвесь свет
09:58, 07/06/2007

Генеральныя сакратары Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў (МКП) і Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў (ЕКП) Гай Райдэр і Джон Монкс абвінавацілі Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) у фальсіфікацыі подпісаў пад зваротамі прафсаюзных арганізацый да Еўразвяза і Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). Пра гэта гаворыцца ў сумесным лісце Г.Райдэра і Дж.Монкса да камісара па гандлі Еўразвяза Пітэра Мандэльсона. Копію ліста БелаПАН перадаў старэйшы дарадца генеральнага сакратара ЕКП Том Джэнкінс.

Аўтары ліста інфармуюць, што ў траўні 2007 года "падкантрольная ўраду Лукашэнкі ФПБ" заклікала прафсаюзы ўсіх краін выказаць пратэст супраць рашэння Савета ЕЗ аб адмене гандлёвых прэферэнцый для Беларусі ў сувязі з грубымі парушэннямі правоў незалежных беларускіх прафсаюзаў і падпісаць адпаведны зварот. "Урад такім чынам спадзяецца ўпэўніць МАП паінфармаваць ЕЗ, што сітуацыя ў Беларусі палепшылася і рашэнне неабходна адмяніць", – гаворыцца ў лісце.

У канцы траўня ФПБ паведаміла, што гэты зварот федэрацыі падтрымалі прафцэнтры 16 дзяржаў, у тым ліку Міжнароднае аб`яднанне прафсаюзаў металістаў (яно аб`ядноўвае галіновыя прафсаюзы Расеі, Беларусі, Украіны, Казахстана, Малдовы, Арменіі, Азербайджана і Грузіі). Аднак гэтую інфармацыю аспрэчыў старшыня Міжнароднага аб’яднання прафсаюзаў металістаў Мікалай Шатохін. ФПБ, у сваю чаргу, растлумачыла тое, што адбылося, "тэхнічнай памылкай".

"Мы інфармуем вас пра тое, што адбываецца, каб вы былі папярэджаныя пра махлярства ФПБ, асабліва ўлічваючы той факт, што вы кантактуеце з дзяржавамі, шматлікія з якіх не разумеюць, што дадзены зварот не з`яўляецца сапраўдным, – гаворыцца ў лісце Г.Райдэра і Дж.Монкса да еўракамісара. – Вам таксама карысна будзе ацаніць тое, як далёка гатоў пайсці ўрад Лукашэнкі ў пазбяганне адмены гандлёвых прэферэнцый".

Як паведаміў БелаПАН Т.Джэнкінс, 29 траўня ў Еўракамісію было перададзенае заключэнне Адміністрацыйнай рады МАП па Беларусі. "Еўракамісія выявіла, што Беларусь усё яшчэ не выконвае сваіх абавязальніцтваў як сябра МАП і няма ніякага прагрэсу ў сферы павагі правоў прафсаюзаў. Таму няма ніякіх падстаў для адмены рашэння па выключэнні Беларусі з Генеральнай сістэмы прэферэнцый", – адзначыў Т.Джэнкінс.

У ФПБ ліст Г.Райдэра і Дж.Монкса БелаПАН пакуль не каментуюць.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: