Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Віцебскіх актывістаў вызвалілі да суду 15:48, 07/06/2007
Сёння ў судзе Віцебскага раёна пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў у дачыненні моладзевых актывістаў Генадзя Шараха, Змітра Лісіёнка, Аляксандра Дзеравянка і Андрэя Данілеўскага. Учора маладых людзей змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання г. Віцебска. Актывісты былі затрыманыя ля суду Першамайскага раёна Віцебска, куды прыйшлі, каб падтрымаць праваабаронцу Валерыя Шчукіна, суд над якім пачаўся ўчора.
На двух актывістаў, Алеся Дзеравянку і Змітра Лісіёнка, складзены пратаколы аб непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі і ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Андрэя Данілеўскага і Генадзя Шараха абвінавацілі толькі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Непаўналетні Алесь Круткін быў вызвалены.
Сёння суд Віцебскага раёна пастанавіў, што пратаколы ў дачыненні актывістаў складзеныя няправільна і павінны быць “дапрацаваныя”. Суд працягнецца ў панядзелак, 11 чэрвеня.