Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прадпрыемствам канцэрна «Беллегпром» уразаюць ільготы
13:24, 07/06/2007

Пяць прадпрыемстваў канцэрна "Беллегпром" з першага ліпеня гэтага года павінны быць пазбаўленыя льгот, прэферэнцый і іншых мер дзяржаўнай падтрымкі згодна з палажэннямі беларуска-расейскага міжурадавага пагаднення па стварэнні роўных умоў узаемнага гандлю, паведаміў у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік старшыні канцэрна "Беллегпром" Анатоль Гураў.

"У лёгкай прамысловасці Беларусі толькі 5 прадпрыемстваў маюць ільготы ад дзяржавы і карыстаюцца дзяржаўнай падтрымкай. Гэта – Баранавіцкі і Аршанскі ільнокамбінаты, прадпрыемства "Гранітэкс", ААТ "Алеся" і кампанія "КІМ", – сказаў А.Гураў, удакладніўшы, што гэтым прадпрыемствам дзяржавай прадстаўленая адтэрміноўка па плацяжах у рэспубліканскі бюджэт. "Гэтыя даўгі ім не даруюцца, запазычанасць будзе вернутая ў бюджэт у поўным аб`ёме згодна з заканадаўствам, працягнуў намеснік старшыні канцэрна, паведамляе “Інтэрфакс”.

Ён удакладніў, што страты ў цэлым па галіне ў выніку адмены мер дзяржпадтрымкі "пакуль не праглядаюцца". У той самы час ён падкрэсліў, што прэферэнцыі і меры дзяржпадтрымкі прадпрыемстваў канцэрна патрэбныя, бо дапамагаюць стабілізаваць сітуацыю на праблемных прадпрыемствах з вялікай колькасцю працоўных.

Магчымае выключэнне Беларусі з Генеральнай сістэмы прэферэнцый Еўразвяза (ГСП) можа нанесці шкоду найбольш буйным прадпрыемствам-экспарцёрам канцэрна "Беллегпром", заявіў Анатоль Гураў.

"Пралічыць наступствы ад выключэння Беларусі з Генеральнай сістэмы прэферэнцый па канцэрне будзе вельмі складана. Але ўжо цяпер можна сказаць, што пацерпяць такія буйныя экспарцёры, як Аршанскі і Баранавіцкі ільнокамбінаты, ААТ "Магатэкс", кампанія "Элема", – сказаў А.Гураў.

Паводле яго дадзеных, у студзені–красавіку з агульнага аб`ёму экспарту прадпрыемстваў канцэрна ў памеры 182,6 мільёнаў даляраў 44 мільёна склаў экспарт у далёкае замежжа. Сярод найбольш буйных партнёраў па знешнеэканамічнай дзейнасці – Нямеччына, краіны Балтыі, іншыя дзяржавы Еўразвяза.

А. Гураў адзначыў, што прадпрыемствы канцэрна экспартуюць сваю прадукцыю больш як у 50 краін свету і вядуць нязменны пошук новых рынкаў збыту.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: