Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міліцыя разагнала вернікаў ля касьцёлу Cьвятога Язэпа
09:53, 07/06/2007

Каля двух дзясяткаў вернікаў, пераважна моладзь, былі разагнаныя міліцыянтамі каля кляштару бэрнардынаў у Менску. А 20-й гадзіне моладзь сабралася на малітву, і празь некалькі хвілінаў зьявіліся міліцыянты, паведамляе “Радыё Свабода”. Адзін зь міліцыянтаў, які прадставіўся ўчастковым Цэнтральнага РУУС сталіцы, паведаміў прысутным, што зьбірацца на сумесныя малітвы можна толькі з дазволу гарадзкіх уладаў.

Міліцыянты запатрабавалі, каб людзі разышліся. У адваротным выпадку яны пагражалі затрыманьнямі. Некалькіх чалавек яны выціснулі з пляцоўкі каля ганку былога касьцёлу Сьвятога Язэпа ў бок вуліцы Максіма Багдановіча.

Каля двух гадоў людзі зьбіраліся штодня на гэтым месцы і маліліся, каб касьцёл перадалі вернікам. Раней міліцыянты назіралі за тым, што адбывалася ля касьцёлу, але людзей не разганялі.

Як вядома, існуе праект улады па рэканструкцыі будынка касцёла і кляштара ў гатэльны комплекс. Плануецца, што фінансаваць і будаваць гатэль будзе будаўнічая фірма адной з арабскіх краінаў. Беларускія каталікі актыўна змагаюцца за касцёл: кожны дзень каля храму адбываюцца малебны аб вяртанні касцёла вернікам. Аляксандру Лукашэнку ўжо перададзеныя больш за 10 тысяч подпісаў з просьбай не разбураць Святыню, а перадаць яе каталіцкай парафіі. У змаганні за храм удзельнічаюць не толькі каталікі, але і праваслаўныя, пратэстанты, веруючыя іншых канфесій.

Група рыма- і грэка-каталікоў – грамадскіх і культурных дзеячоў Беларусі – звярнуліся з адкрытым лістом да Яго Свяцейшаства Папы Рымскага Бенедыкта XVI з просьбай аб дапамозе ў захаванні і вяртанні вернікам касцёла святога Язэпа. У лісце, у прыватнасці, гаворыцца: “Мы, беларускія хрысціяне - грамадскія і культурныя дзеячы – звяртаемся да Вас з просьбай аб малітоўнай дапамозе ў зберажэнні ад знішчэння ў сталіцы Беларусі горадзе Мінску -- адзінага закрытага касцёла з кляштарным комплексам XVII стагоддзя, які не паспелі знішчыць царскія і савецкія атэістычныя ўлады”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: