Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Віцебску пройдуць пікеты ў падтрымку Казуліна 11:44, 07/06/2007
5 чэрвеня кіраўніца Віцебскай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Вольга Шпакоўская накіравала старшыне Віцебскага гарвыканкама Пятру Драздову заяўку на правядзенне пікетавання.
Мэта мерапрыемства сфармуляваная як «публічны выраз нязгоды з асуджэннем на 5,5 гадоў пазбаўлення свабоды экс-кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, старшыні БСДП, прафесара Аляксандра Казуліна».
Сацыял-дэмакраты лічаць, што іх лідэр Аляксандр Казулін асуджаны па палітычных матывах і павінен быць вызвалены. Меркаванае месца правядзення пікетаў – Парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў. Час правядзення заяўлены з 23 чэрвеня па 2 ліпеня штодня.
Віцебскія сацыял-дэмакраты збіраюцца таксама прыцягнуць увагу грамадзян да лёсу іншых беларускіх палітвязняў – Андрэя Клімава, Артура Фінькевіча, Змітра Дашкевіча і запатрабаваць іх неадкладнага вызвалення.