Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міхаіл Марыніч: «З’явілася цалкам акрэсленая тэндэнцыя да пераменаў» 09:47, 07/06/2007
Учора Беларусь перадала “Газпрому” 12,5% акцый газатранспартнага прадпрыемства «Белтрансгаз» – пасля таго як расейскі газавы манапаліст пералічыў Менску 625 млн дал. за першы пакет акцый. У канцы 2006 года дзве краіны дамовіліся, што «Газпром» часткамі купіць 50% акцый «Белтрансгаза» за 2,5 млрд дал. у перыяд з 2007 па 2010 год. Гэта найбуйнейшае пагадненне па продажы дзяржуласнасці ў Беларусі за апошнія гады.
На фоне абяцанняў улад пачаць прыватызацыю буйных прадпрыемстваў некалькі недзяржаўных інстытутаў ужо пачалі распрацоўку праграм рэфармавання эканомікі. Ініцыятарам падрыхтоўкі аднаго праекту стаў Міхаіл Марыніч – былы палітвязень, экс-міністр знешніх эканамічных сувязяў і экс-амбасадар Беларусі ў Латвіі. У інтэрв`ю «Времени новостей» Міхаіл МАРЫНІЧ распавёў пра сваю праграму беларускіх эканамічных рэформ
– Чаму ў Беларусі з`явіўся попыт на альтэрнатыўныя праграмы развіцця эканомікі?
– З’явілася няпэўная, але ўсё-ткі акрэсленая тэндэнцыя да пераменаў. Энергетычны канфлікт з Расеяй паказаў, што падтрымка Масквой беларускай эканомікі будзе скарачацца, а потым і спыніцца зусім. Менску не даводзіцца чакаць дапамогі з краіны ЗША і ЕЗ пры адсутнасці відавочных унутраных зменаў. Вельмі хутка прыйдзе час, калі непазбежнасць змянення эканамічнага курса стане відавочнай. Трэба, не губляючы часу, распрацоўваць новую эканамічную праграму, зразумелую ўсім пластам грамадства.
– Што менавіта прапаноўвае ваша праграма?
– Праца пакуль не завершаная. Праграма пераследуе прыватызацыю і вывад прадпрыемстваў з залежнасці ад дзяржавы. Для Беларусі вельмі важны механізм вываду ўласнасці з манаполіі дзяржавы, пераводу ў прыватную ўласнасць. Асобна разглядаюцца пытанні, як быць з прамысловымі гігантамі, у тым ліку Менскім аўтамабільным і Менскім трактарным заводамі. А таксама што рабіць з аб`ектамі, якія на 100% залежаць ад расейскіх энергарэсурсаў, такімі, як «Нафтан», «Палімір» і «Азот». Яшчэ адным важным пытаннем з`яўляецца рэформа падатковай сістэмы. Думаю, што чарнавы варыянт дакумента будзе гатовы ў першым паўгоддзі 2008 года.
– І што вы станеце рабіць, калі праграма будзе гатовая?
– Яна будзе прапанаваная ўраду, апазіцыі і грамадству. Я сумняваюся ў здольнасці цяперашняй улады ўвасобіць гэтую праграму. Урад пачаў казаць пра перспектывы прыватызацыі буйных прадпрыемстваў, але я думаю, што ён распачне толькі нясмелыя крокі ў кірунку рэформ. Самае галоўнае – праца з грамадствам. Мы павінны растлумачыць, што паспяховае развіццё эканомікі ў рамках наяўнай мадэлі становіцца немагчымым, і прапанаваць грамадству альтэрнатыўны шлях.