Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Для міністра адмена льгот не страта
13:05, 07/06/2007

Малаважная частка донараў крыві "нешта страціла", у сувязі з упарадкаваннем сацыяльных ільгот. Пра гэта 7 чэрвеня заявіў міністр працы і сацыяльнай абароны Уладзімір Патупчык, каментуючы па просьбе БелаПАН інфармацыю пра акцыю пратэсту донараў, якая рыхтуецца ў Магілёве.

"Я магу сказаць адно: шматлікія гэтыя рэчы атрымоўваюцца ў сувязі з тым, што людзі не да канца ведаюць тыя правы, якія яны маюць у рамках дзейнага заканадаўства, – сказаў міністр. – Трэба сустракацца з гэтай катэгорыяй людзей, тлумачыць ім тыя прынцыпы, якія закладзеныя ў законе аб удасканаленні сацыяльных ільгот, і тое, што дзяржава мае намер рабіць у гэтай частцы". Ад далейшых каментараў з нагоды сітуацыі ў Магілёве міністр адмовіўся.

Самі донары каментуюць сітуацыю наступным чынам: "Нас хочуць пазбавіць самых неабходных ільгот, – заявіў ганаровы донар Беларусі Ігар Каваленка. – Гэта 50-адсоткавая скідка на пратэзаванне зубоў, 50-адсоткавая аплата кошту лекаў, 40-адсоткавая дапамога да пенсіі. Людзі, якія рэгулярна здаюць кроў і плазму, у нейкай меры ахвяруюць сваім здароўем. Напрыклад, пры здачы плазмы арганізм губляе кальцый, псуюцца зубы, таму скідка на пратэзаванне для нас актуальная".

Нагадаем, 20–27 чэрвеня магілёўскія донары маюць намер правесці папераджальны страйк. "Цягам гэтага тыдня донары перастануць наведваць абласную станцыю пералівання крыві. Калі гэта не дасць вынікаў, донары гатовыя абвясціць бестэрміновы страйк", – адзначыў Ігар Каваленка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: