Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мікалай Дамашкевіч: «Нечага мяне на ўсю краіну паласкаць…»
16:03, 07/06/2007

Сёння Аляксандр Лукашэнка зняў з пасады кіраўніка Менскага аблвыканкама Мікалая Дамашкевіча. З біяграфіі «гнанага службоўцы»: пасля абрання Лукашэнкі пэзідэнтам Беларусі ён працаваў начальнікам Службы кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а потым – старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю РБ.

Гутаркі пра звальненне Мікалая Дамашкевіча вядуцца ўжо шмат гадоў. У ліпені 2003 года Лукашэнка аб’явіў Мікалаю Дамашкевічу вымову сярод іншых вышэйшых дзяржслужбоўцаў і даручыў ураду, Камітэту дзяржаўнага кантролю, Адміністрацыі прэзідэнта “зрабіць больш жорсткім спагнанне і забяспечыць сістэматычны кантроль за выкананнем усіх даручэнняў прэзідэнта”.

Чорная кошка паміж губернатарам і прэзідэнтам прабегла мабыць тады, калі Лукашэнка на селектарнай нарадзе з нагоды ўборкі ўраджаю ў жніўні 2004-га года атрымаў адпор ад Мікалая Дамашкевіча падчас традыцыйнага публічнага «лупцавання»:

Дамашкевіч: – У мяне баліць душа за хлеб!
Лукашэнка: – Мне твая душа хворая не патрэбна. Чаму загадзя камбайны не заказаў?
Дамашкевіч: – Я тут не вінаваты і чужую віну браць не буду. Я сумленны чалавек і нечага мяне на ўсю краіну паласкаць…

Адстаўку Дамашкевіча звязваюць з актыўнасцю кіраўніка КДК Зянона Ломаця, якому дадзены карт-бланш на ўсялякія дзеянні, якія ён палічыць неабходным здзейсніць для абароны інтарэсаў дзяржавы. Крэсла пад губернатарам Менскай вобласці Мікалаем Дамашкевічам чарговым разам захісталася, калі ён не ўпусціў на паседжанне Менаблвыканкама прадстаўніка Дзяржкантролю.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: