Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Следам за Эстоніяй і Літва заявіла, што Расеі не месца ў G8
15:39, 07/06/2007

Следам за прэзідэнтам Эстоніі, які запатрабаваў выгнаць Расею з G8, прэм`ер-міністр Літвы Гедымін Кіркілас паставіў пад сумнеў мэтазгоднасць удзелу Расеі ў "вялікай васьмёрцы". "Кіраўнікам Расеі варта падумаць, ці з`яўляюцца яны адэкватнымі партнёрамі іншым дэмакратычным развітым краінам свету не толькі наконт эканомікі, але і развіцця дэмакратыі, захавання правоў чалавека", – сказаў Кіркілас у чацвер у інтэрв`ю прыватнаму радыё Ziniu radijas, перадае NEWSru.com са спасылкай на "Інтэрфакс".

Ён адзначыў, што "краіны, якія з`яўляюцца сябрамі якіх-небудзь інстытутаў, міжнародных форумаў звычайна прытрымліваюцца аднолькавых прынцыпаў і каштоўнасцяў".

"Расея ў G8 была прынятая ў час Барыса Ельцына з вялікім авансам, разлічваючы, што яна і надалей пойдзе па шляху рынкавай эканомікі і дэмакратыі, але цяпер шматлікія краіны ў Расеі бачаць іншыя прыкметы", – заявіў Кіркілас. Таксама, на яго думку, напруга ў стасунках паміж Еўропай і Расеяй будзе нарастаць, асабліва ў сувязі з надыходзячымі парламенцкімі і прэзідэнцкімі выбарамі ў краіне.

"Ёсць шмат напругі ў самім грамадстве ў Расеі, што відаць з дзеянняў, рэакцыі ўлад нават на самыя малаважныя акцыі апазіцыі. Адпаведна Расея паступае і на міжнароднай арэне – яна становіцца ўсё больш агрэсіўнай", – адзначыў прэм`ер.

"Карта замежнай палітыкі з`яўляецца вельмі важнай для ўнутранай палітыкі Расеі – там такая сітуацыя, што робяць спробы шукаць вінаватых за тыя ці іншыя няўдачы – звычайна імі аб`яўляюць краіны Захаду або суседнія дзяржавы", – лічыць Кіркілас. Нагадаем, што напярэдадні прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвес, выступаючы на канферэнцыі ў Празе "Дэмакратыя і бяспека", фактычна выказаўся супраць удзелу Расеі ў "вялікай васьмёрцы". "Калі праўда тое, што дэмакратычныя краіны не ваююць адзін з адным, то чаму працягвае быць сябрам G8 краіна, якая пагражае суседзям, пагражае накіраваць ядзерныя ракеты на Еўропу?" – заявіў Ільвес.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: