Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лідэр Аб`яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька лічыць лагічным правесці ўвосень акцыю, якая стала б вынікам інфармацыйнай і пікетнай кампаніі супраць татальнай адмены сацыяльных гарантый для грамадзян. А таксама правесці Еўрапейскі Марш. Яго мэта – падтрымка 12 прапаноў Еўрапейскага Звязу для Беларусі.
«Кожнае мерапрыемства павінна мець пэўную мэту і быць арыентаваным на прыцягненне новых людзей, – лічыць Анатоль Лябедзька. – Яно павінна быць вынікам вялікай чарнавой працы, ці па-іншаму, дыялогу прыхільнікаў перамен з грамадзянамі Беларусі. Сама акцыя – гэта знешняя форма, за якой сэнс і змест дзейнасці, арыентаванай на перамены ў краіне».