Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Першамайскім судзе Віцебску пройдзе некалькі палітычных працэсаў 12:56, 07/06/2007
Другі дзень тут за абразу чынавенства судзяць вядомага журналіста і праваабаронцу Валерыя Шчукіна. Таксама будуць разглядаць справы затрыманых учора актывістаў “Маладога Фронта” Алеся Дзеравянкі, Андруся Данілеўскага, Генадзя Шараха і Зьмітра Лісіёнка, на якіх міліцыянты ўчора завялі адміністрацыйную справу.
Пасьля абеду у гэтым жа судзе будзе разгледжаны зыск Тацьцяны Севярынец – маці моладзевага лідэра Паўла Севярынца, супраць адміністрацыі школы з патрабаваньнем аднаўленьня на працы.