Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Амбасадар Расеі падбівае Беларусь на канфлікт з Еўропай і ЗША 10:23, 07/06/2007
Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў лічыць, што Масква і Менск павінны разам змагацца з пагрозай ваеннага супрацьстаяння ў Еўропе. "Пытанне беларуска-расейскіх стасункаў мае сёння адмысловую актуальнасць. Узяць хаця б праблему размяшчэння ва Усходняй Еўропе сістэмы ПРА", – сказаў А.Сурыкаў у інтэрв`ю выданню Саўміна “саюзнай дзяржавы” РФ і Беларусі "Саюз", апублікаваным у чацвер.
"Найперш нам трэба збліжацца і разам працаваць над тым, каб не ўзнікла ваеннага супрацьстаяння. Ды і ў цэлым на міжнароднай арэне адстойваць сваё разуменне – мы за стабільны мір без усякіх сілавых замарочак", – адзначыў амбасадар.
Пры гэтым ён прызнаў, што, "нягледзячы на пазіцыі, якія апошнім часам вельмі зблізіліся, у нас не атрымалася выйсці да адзінай саюзнай прасторы". "Мы гатовыя на ўсялякія формы саюза з Беларуссю. І не прэтэндуем на страту суверэнітэту з беларускага боку. Нікога не прыспешваем, лічым, што працэс павінен быць асэнсаваным і разумным", – падкрэсліў амбасадар.
"Але і Расея хацела б ведаць, чаго хоча Беларусь ад нас", – адзначыў ён.
"Мой пункт гледжання такі: сёння мы выбудоўваем нармальныя інтэграцыйныя працэсы. Нашы вытворцы, беларускія і расейскія, павінны свабодна канкураваць. Калі казаць пэўна, то да канца цяперашняга года мы павінны прывесці сістэму падтрымкі і прэферэнцый па таварах, якія працуюць на рынку Беларусі і Расеі, у роўны стан. Цяпер такая праца ідзе", – сказаў А.Сурыкаў.
Ён таксама выказаў меркаванне, што "і Расеі і Беларусі трэба навучыцца разам супрацьстаяць націску манапольных вытворцаў".