Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Шчукін: Суддзя растаптала Канстытуцыю
11:46, 07/06/2007

Суддзя Першамайскага раёна Віцебска Гур’ян адмовіла ў допуску Святланы Баранкоўскай у якасці прадстаўніка Валерыя Шчукіна ў судзе. Праваабаронца, якога судзяць па абвінавачванні ў абразе сябраў выбарчых камісій, расцаніў гэта як парушэнне яго правоў. “Мяне пазбавілі прававой дапамогі, – заявіў ён. – Тым самым суддзя растаптала Канстытуцыю”.

Святлана Баранкоўская не дапушчаная ў якасці прадстаўніка Шчукіна на той падставе, што не з`яўляецца яго сваячкай. Гэтая норма змешчаная ў Крымінальна-працэсуальным кодэксе. “Але яна супярэчыць Канстытуцыі, – заявіў Шчукін у інтэрв`ю прэс-службе АГП. – У артыкуле 62 Асноўнага закона адзначаецца, што грамадзянін у любы момант у дзяржаўнай і грамадскай структуры, у тым ліку ў судзе, можа карыстацца дапамогай адваката і іншых сваіх прадстаўнікоў, – адзначыў Шчукін. – Але пракурор паставіў КПК вышэй за Канстытуцыю”.

Суддзя Гур`ян абвясціла, што ў дачыненні Валера Шчукіна захоўваецца мера спынення – падпіска аб нявыездзе. Аднак, як растлумачыў абвінавачваны Шчукін, які мае статус бамжа, падпіска аб нявыездзе была абвешчаная яму следчым Гердавым, але ён яе не падпісаў. Таму мяркуе, што меры спынення ў дачыненні яго няма, пра што і заявіў суддзі, прапаноўваючы выправіць памылку ў судовай пастанове. Гэтае хадайніцтва праваабаронцы было таксама адхіленае, як і просьба аб правядзенні ў судзе відэаздымкі.

Старшыня акруговай камісіі па выбарах дэпутатаў у Віцебскі абласны савет Ала Калеснік запатрабавала, каб суд быў закрытым. Яна растлумачыла гэта тым, што крымінальная справа закранае яе гонар і годнасць. Пракурор Талкачоў падтрымаў гэтае патрабаванне. Суддзя адхіліла хадайніцтва. Працэс вырашана праводзіць адкрытым.

Паседжанне 6 чэрвеня цягнулася да 19.30. Як мяркуе Валеры Шчукін, суддзя спяшаецца скончыць разгляд крымінальнай справы.

7 чэрвеня ў судзе Першамайскага раёна Віцебска судовы працэс па справе Валерыя Шчукіна пачнецца ў 10.00.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: