Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У мінскіх таксоўках уведзены мінімальны кошт паездкі 11:02, 07/06/2007
У мінскіх таксоўках 6 чэрвеня ўведзены мінімальны кошт паездкі. Ён складае 4950 рублёў. Калі вы сядаеце ў таксоўку, за пасадку плаціце 1100 рублёў, а на лічыльніку будзе заставацца лічба «4950». Пакуль не праедзеце больш за 3,5 кіламетра.
Пра тое, з чым гэта звязана, “Еўрапейскае радыё” пацікавіліся ў дыспетчара адной з фірм таксі:
«Гэта для таго, каб пасажыры па кіламетру не каталіся. 200 метраў праехаць, а кіроўца мусіць з іншага раёна пад’язджаць... За 3,5 кіламетра гэты кошт. За кіламетар 1100 рублёў», -- паведаміў дыспетчар.