Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
КДБ прад’явіў абвінавачванні былому кіраўніку «Белнафтахіма» 13:07, 08/06/2007
Былому кіраўніку канцэрна “Белнафтахім” Аляксандру Бароўскаму прад`яўленае абвінавачванне. Пра гэта БелТА паведамілі ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Тут распавялі, што абвінавачванне прад`яўленае па "карупцыйнаму артыкулу". Расследаванне справы будуць весці следчыя КДБ.
Нагадаем, 29 траўня супрацоўнікі КДБ затрымалі кіраўніка канцэрна "Белнафтахім" Аляксандра Бароўскага. Пра гэта 30 траўня на прэс-канферэнцыі паведаміў генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч. Па яго словах, кіраўніку інкрымінуюцца службовыя злоўжыванні і крадзяжы, па справе праходзяць і іншыя службовыя асобы. Канфіскаваныя буйныя сумы грошай і іншых матэрыяльных каштоўнасцяў. Пётр Міклашэвіч тады паінфармаваў, што Аляксандр Бароўскі затрыманы і знаходзіцца ў следчым ізалятары.