Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка выпрошвае ў Кітая танныя крэдыты 13:18, 08/06/2007
Аляксандр Лукашэнка высока ацэньвае ўзровень беларуска-кітайскіх стасункаў, выказваючы ўдзячнасць Кітаю за супрацоўніцтва з Беларуссю ў фінансава-эканамічнай сферы. “Апошнім часам Кітай актывізаваў супрацоўніцтва з Беларуссю ў фінансава-эканамічнай сферы. Мы бачым добрую дынаміку гэтых стасункаў, вы ідзеце да нас смела, не баіцеся рызык, даючы нам танныя крэдыты”, – заявіў А.Лукашэнка, сустракаючыся ў пятніцу ў Менску з старшынёй (міністрам) Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення фізічнай культуры і спорту КНР, прэзідэнтам Алімпійскага камітэта гэтай краіны Лю Пэнам.
У сувязі з гэтым А.Лукашэнка папрасіў Л.Пэна перадаць “удзячнасць майму самаму лепшаму сябру, сябру беларускага народа ,кіраўніку Кітая”.
“Мы будзем супрацоўнічаць з Кітаем па ўсіх кірунках, і вы павінны ведаць, што у вас ў Беларусі не будзе ніякіх праблем”, – заявіў А.Лукашэнка.
Вяртаючыся да галоўнай тэмы гутаркі, Лукашэнка заявіў, што для беларускіх спартсменаў будзе вельмі карысны досвед Кітая ў падрыхтоўцы спартсменаў гэтай краіны да Алімпійскіх гульняў, якія маюцца быць у 2008 годзе у Пекіне.
"Ведаю, якой каштоўнасцю з`яўляецца для Кітая заваёва медалёў на Алімпіядзе, якая мае быць, але вы пайшлі насустрач нам і адкрылі для нас дзвярэй у святая святых, прысвяціўшы нас у методыку падрыхтоўкі", – адзначыў А.Лукашэнка, сустракаючыся ў пятніцу ў Менску з прэзідэнтам Алімпійскага камітэта КНР Лю Пэнам.
Кіраўнік беларускай дзяржавы, нагадаўшы пра сваю сустрэчу з Лю Пэнам у 2005 годзе ў Пекіне, выказаў падзяку кітайскаму боку за тое, "што вы зрабілі за гэты час". "Усе, што вы абяцалі, вы зрабілі", – сказаў А.Лукашэнка.
У прыватнасці, Лукашэнка падзякаваў кітайскаму боку за гатоўнасць прыняць беларускіх спартсменаў напярэдадні Алімпіяды для мінання акліматызацыі.
Акрамя таго, А.Лукашэнка з задавальненнем адзначыў гатоўнасць Кітая правесці сумесныя трэніроўкі з беларускімі спартсменамі. "Наколькі мне вядома, ужо ёсць дамоўленасць пра правядзенне сумеснай падрыхтоўкі беларускіх і кітайскіх спартсменаў па 12 відах спорту", – сказаў беларускі прэзідэнт.
А.Лукашэнка бачыць вялікія перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў сферы спорту. "Мы выдатна ведаем, што ў вас неймаверны прагрэс у спорце, вы дамагаецеся пастаўленых мэт. Мы таксама гатовыя падзяліцца сваім досведам з кітайскімі спартсменамі", – заявіў беларускі кіраўнік.