Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Польшчы адкрыўся Фэстываль беларускай культуры 12:21, 08/06/2007
Учора ў польскім Уроцлаве афіцыйна адкрыўся Фэстываль беларускай культуры – адна з найвялікшых імпрэзаў, прысьвечаных Беларусі ў Польшчы.
Сёньня ў межах Фэстывалю беларускай культуры ва Ўроцлаве адбудуцца дзьве імпрэзы: прэзэнтацыя перакладзеных на польскую мову твораў паэта Алеся Разанава, а таксама канцэрт беларускага барда Тацяны Беланогай, паведамляе «Радыё Свабода».
На афіцыйным адкрыцьці фэстывалю выказаўся кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Адам Ліпіньскі:
“Мы заўсёды падтрымлівалі значныя праекты ва Ўкраіне і Беларусі. Гэта для нас вельмі важна. Цяперашні ўрад, ягоная галоўная частка ад кіруючай партыі “Права і справядлівасьць”, складаецца з былых антыкамуністаў. Таму такая падтрымка для нас гэта нармальна і мы будзем так рабіць”, -- паведаміў Ліпіньскі.
Уражаньнямі ад удзелу ў фэсце падзялілася спявачка “Індыга” Руся: “Для мяне вельмі важна, каб беларуская культура прасоўвалася ў іншых краінах. Бо ў Беларусі, як вы ведаеце, займацца альтэрнатыўнай культурай вельмі цяжка. Я радая, што ёсьць такі фэстываль, што ёсьць магчымасьць тут выступіць”.