Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пракурор запатрабаваў прысудзіць Шчукіна да месяца арышту 10:13, 08/06/2007
Месяц арышту і кампенсаванне маральнай шкоды ў памеры 500 тысяч рублёў запатрабаваў для праваабаронцы Валерыя Шчукіна ў якасці пакарання дзяржаўны абвінаваўца. Пракурор таксама заявіў, што Шчукін павінен аплаціць 170 тысяч рублёў штрафу, нібыта не выплачаныя ім яшчэ ў 1999 годзе за ўдзел у “Маршы Свабоды”.
65-гадоваму праваабаронцу інкрымінуюць артыкул 189 Крымінальнага кодэкса, вінавацячы ў абразе сябраў і працаўнікоў апарата выбарчых камісій падчас кампаній па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 25-га склікання.
Праваабаронцу абвінавачваюць у абразе старшыні акруговай камісіі Алы Калеснік; намесніка старшыні акруговай камісіі Таццяны Укражэнкі; сябра акруговай камісіі Надзеі Агеевай; сябра апарата абласной камісіі Таццяны Буевіч.
Пасля выбараў у мясцовыя Саветы, якія прайшлі ў Беларусі 14 студзеня 2007 года, праваабаронца распаўсюджваў улёткі, у якіх паведамлялася, што сябры выбаркамаў удзельнічалі ў фальсіфікацыях вынікаў выбараў.