Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску пройдзе ўрачыстая працэсія каталікоў 15:28, 08/06/2007
Урачыстая працэсія каталікоў адбудзецца ў нядзелю, 10 чэрвеня, па вуліцах Менска. Традыцыйнае штогадовае шэсце прымеркаванае да аднаго з самых яркіх свят Рымска-каталіцкай царквы – Урачыстасці Найсвяцейшых Цела і Крыві Хрыста.
Як паведаміў карэспандэнту БелТА адказны за СМІ пры сакратарыяце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксёндз Аляксандр Амяльчэня, само свята адзначаецца ў чацвер, 7 чэрвеня, аднак шэсце пераносіцца на бліжэйшую нядзелю, каб у ім узалі ўдзел як мага большая колькасць вернікаў. Чакаюць, што ў працэсіі возьмуць удзел 5–7 тыс. каталікоў.
Па традыцыі свята пачынаецца ў 9.00 святочнай месай ля сцен Найсвяцейшай Троіцы (святога Роха) на Залатой Горцы. Набажэнства правядзе Апостальскі Адміністратар Менска-Магілёўскай архіепархіі Антоній Дзям’янка. Ад сцен гэтага храму працэсія пойдзе па ходніках вуліц Казлова, праспекта Незалежнасці, вуліц Берсана, Валадарскага, Інтэрнацыянальнай і да галоўнага каталіцкага храма Беларусі – Архікафедральнага касцёла імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
На час шэсця будуць адмененыя месы ва ўсіх касцёлах Менска.