Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Народная салідарнасць з Шчукіным (Фота) 12:13, 08/06/2007
Графіці “Свабоду Валерыю Шчукіну!”, “Дзядуля! Мы з табой!”, “Шчукін! Мы цябе любім!” з’явіліся гэтымі днямі ў Віцебску, дзе ў Першамайскім судзе адбываецца працэс па справе праваабаронцы, якога абвінавачваюць у абразе сябраў выбарчых камісій, што ўдзельнічалі ў падтасоўцы вынікаў выбараў у мясцовыя Саветы. Да суду штодзённа прыходзяць людзі з яго партрэтамі. Рэакцыя віцебскай міліцыі на салідарнасць з праваабаронцам – вельмі агрэсіўная. 6 чэрвеня, напрыклад, яны збілі ля суду нават жанчын і дзяцей. Былі затрыманыя пяцёра актывістаў.
Сёння Валерыю Шчукіну павінны вынесці прысуд. Мы прапаноўваем вашай увазе фотаздымкі, якія без слоў распавядуць пра падзеі ў гэтыя дні ля суду ў Віцебску.