Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Выбух у Астраўцы: тры чалавекі пацярпелі 16:27, 08/06/2007
Выбух адбыўся на былым прадпрыемстве будаўнічых матэрыялаў, якое цяпер належыць менскай фірме “Ростбелкамплект”. Цяпер тут выпускаюць брыкет. Са словаў відавочцы, які затэлефанаваў на «Радыё Свабода», выбух быў даволі моцны, паколькі паляцелі бэтонныя блёкі й пачаўся пажар. Мясцовыя жыхары напалохаліся — прадпрыемства знаходзіцца ў жылым сэктары.
Трох рабочых ратавальнікі адразу накіравалі ў шпіталь — прычым, аднаго ў абласны цэнтар. Як яны пачуваюцца, пакуль невядома. Відавочца сьцьвярджае, што пацярпелыя атрымалі моцныя апёкі.
Тэлефоны прадпрыемства “Ростбелкамплект” у Астраўцы не адказваюць. Прычыны выбуху пакуль не вядомыя.