Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лявон Вольскі даў канцэрт ў падтрымку гістарычнай Гародні (Фота) 10:37, 11/06/2007
У суботу ў Гародні адбыўся акустычны канцэрт Лявона Вольскага у межах кампаніі “Музыкі супраць руйнавання Гародні”. У імпрэзе прынялі ўдзел 400 чалавек. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі актывісты руху “За Свабоду”. Падтрымаць гарадзенцаў прыехаў лідэр руху Аляксандр Мілінкевіч.
Напярэдадні канцэрту сябра Рады руху “За Свабоду” Павел Мажэйка заявіў “Радыё Рацыя”:
— Нават нягледзячы на неспрыяльны дзень для правядзення канцэрту, — у краіне праходзяць выпускныя вечарыны — мы чакаем яшчэ больш людзей, чым на папярэдніх мерапрыемствах. Бо імя музыкі вельмі моцнае, ды і кампанія па ратаванню гістарычнай спадчыны Гародні набірае абароты.
Нагадаем, перад гарадзенцамі ўжо выступалі Кася Камоцкая і Віктар Шалкевіч, якія такім чынам выказалі сваю падтрымку маладым абаронцам гарадзенскай гістарычнай спадчыны.