Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
1112 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Працэсія Божага Цела ў Мінску (Фота)
17:52, 11/06/2007

У нядзелю 10 чэрвеня ў Мінску, як штогод, прайшла працэсія Божага Цела. У працэсіі, якую ўзначалілі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч і Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка, узялі ўдзел каля дваццаці святароў і некалькі тысяч вернікаў з розных парафій Мінска.

Напачатку ўдзельнікі працэсіі сабраліся каля старажытных муроў касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы, дзе адбылася святая Імша, якую цэлебраваў прадстаўнік Святога Айца ў нашай краіне. У гаміліі, якую прамовіў канцлер Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяльнай курыі і адміністратар залатагорскай парафіі кс. Юрый Касабуцкі, гаворка ішла пра тое, наколькі вялікім Божым дарам з’яўляецца Эўхарыстыя ў жыцці верніка, хоць мы часам не заўважаем гэтага і марнуем шмат намаганняў і часу на бясплённыя пошукі замест таго, каб прыйсці да гэтай крыніцы сапраўднага шчасця.

З Залатой Горкі працэсія са спевам рушыла па цэнтральным праспекце сталіцы ў кірунку Кастрычніцкай плошчы, дзе каля надзвычай прыгожага алтара, падрыхтаванага вернікамі парафіі святога Яна Хрысціцеля, адбылася другая стацыя, якую правёў кс. пробашч Ігар Лашук, серабранкаўскі дзекан. Трэцяя стацыя традыцыйна прайшла каля Чырвонага касцёла, дзе пасля малітвы прагучала некалькі спеваў, а завяршылася працэсія каля галоўнай святыні сталіцы архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Тут з гаміліяй да вернікаў звярнуўся пастыр архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка.

Нягледзячы на вельмі спякотнае надвор’е, большасць удзельнікаў працэсіі, у тым ліку і маленькія дзеткі ў белых строях, якія сёлета прынялі Першую святую Камунію, прайшлі разам з Езусам у Эўхарыстыі ўвесь немалы шлях з Залатой Горкі да катэдры. Як слушна адзначыў біскуп Антоні, Эўхарыстычная працэсія стала выразам гонару хрысціянаў сваёю вераю, што дае збаўленне.

Catholic.By, фота charter97.org























напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: