Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Журналіста недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты “Товарищ” у Гродне па тэлефоне выклікалі ў КДБ.
Як паведаміў прэс-службе БАЖ Сяргей Мялешка, карэспандэнт тыднёвіка “Товарищ”, заснавальнікам якога з’яўляецца апазіцыйная Партыя камуністаў Беларуская, 8 чэрвеня яго па тэлефоне запрасілі явіцца “для размовы” ва ўпраўленне камітэта дзяржбяспекі па Гродзенскай вобласці.
Тэлефануючы прадставіўся як старэйшы лейтэнант КДБ Алег Жывушка.
Па словах С. Мялешкі, ён адмовіўся наведвацца ў офіс КДБ па тэлефонным выкліку і прапанаваў даслаць павестку. На што супрацоўнік КДБ паабяцаў яму перазваніць яшчэ раз.