Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расійскі рэактар для беларускай АЭС
11:32, 12/06/2007

«Росэксімбанк» гатовы даць звязаны крэдыт у 2 мільярды долараў пад набыццё абсталявання для пабудовы беларускай атамнай электрастанцыі. Такім чынам рэактар беларускай АЭС непазбежна будзе расійскім.

«Гэта будзе абсалютна ніякі не еўрапейскі праект, гэта будзе а-ля Расія, а-ля Чарнобыль... Змяніць сітуацыю можна толькі такім чынам, што народ падымецца, на вуліцах з’явяцца людзі. І не пікеты па 10 чалавек, а дзесяткі тысяч, якія запратэстуюць», -- паведаміў вядомы беларускі эколаг Валерый Дранчук у інтэрв’ю «Еўрарадыё».

Дранчук лічыць, што пратэст мусіць быць накіраваны не супраць АЭС, а супраць тых метадаў, якімі ўлады яе збіраюцца будаваць. Згодна з Орхускай канвенцыяй, якую ратыфікавала Беларусь, ужо даўно павінна ісці паўнавартаснае абмеркаванне гэтага пытання.

Аднак, паводле словаў Валерыя Дранчука, «усё вырашаецца кулуарна, рашэнні прымае адзін чалавек».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: