Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Культ Лукашэнкі на фоне макавых пасеваў 16:31, 14/06/2007
У Брэсце новая тэндэнцыя — усё часцей і часцей на рэкламных бігбордах замест самой рэкламы з’яўляюцца цытаты Аляксандра Лукашэнкі.
Не так даўно дзве такія шыльды былі ўсталяваны ў цэнтры Брэста.
На адным бігбордзе пад надпісам "Мой родны кут..." і фотаздымкам гораду месціцца цытата Аляксандра Лукашэнкі: "Усё, што ў нас зроблена, чаго мы дасягнулі на сённяшні дзень, усё гэта дзякуючы таленту, творчасці і ўпартай працы нашага народа".
На першым паверсе галоўнага корпуса БрДзУ таксама з’явілася шыльда з надпісам "Выхаванне і клопат аб моладзі ёсць неабходныя ўмовы моцнай і квітнеючай дзяржавы", а ўнізе подпіс — А. Р. Лукашэнка, паведамляе “Радыё Рацыя”.
Тым часам, паводле БелаПАН, у вёсцы Кошалева пад Брэстам міліцыянты выявілі макавую плантацыю. Агульная вага ўраджаю, які сабралі супрацоўнікі аддзела наркакантролю Брэстскага РАУС склала 200 кіляграмаў. Учора было праведзена яго спаленьне. Цяпер міліцыя шукае макавых сейбітаў.