Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сiтуацыя з пастаўкамi ў Беларусь малдаўскiх вiн нармалiзавалася. Пра гэта аптымістычна заявіў Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Беларусi ў Малдове Васiль Саковiч. Але ж цяпер замест бутэляк з высакародным напоем у Мінск пацягнуцца цыстэрны.
"Мы выходзiм на аб’ёмы паставак узроўню мiнулага года", — дадаў ён. Вытворцы вiнаматэрыялаў Малдовы пацвердзiлi гатоўнасць на 100 працэнтаў выканаць свае абавязацельствы па пастаўках прадукцыi для Мiнскага завода пенiстых вiн i iншых прадпрыемстваў, паведамiў карэспандэнту БЕЛТА.
Цяпер замест арыгінальнага бутыляванага малдаўскага віна беларускаму спажыўцу прапануюць напой беларускай вытворчасьці, зроблены на вінаматэрыялах Малдовы. А гэта, як кажуць, дзьве вялікія розніцы.