Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 1516 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пратэстанты пачынаюць пост у абарону сваіх правоў
12:44, 15/06/2007

Ад сёньня беларускія пратэстанты пачынаюць трохдзённы пост, пасьля якога 17 чэрвеня будзе праведзеная агульнанацыянальная малітва. Мэта акцыі — прыцягнуць увагу да парушэньня ўладамі правоў рэлігійных меншасьцяў.

Апошнім часам адносіны паміж афіцыйнымі ўладамі і пратэстанцкімі цэрквамі ўскладніліся: дэпартаваныя з краіны больш за два дзесяткі сьвятароў — грамадзян замежных дзяржаваў, зьліквідаваныя тры пратэстанцкія царквы, тройчы сьвятары адбывалі арышты за тое, што праводзілі набажэнствы ва ўласных дамах. Адміністратар царквы «Новае жыцьцё» Васіль Юрэвіч аштрафаваны на агульную суму каля 5 тысяч эўра. 3 чэрвеня ў менскай пяцідзясятніцкай царкве, што на вуліцы Гурскага, некалькі тысяч вернікаў падпісалі зварот да прэзыдэнта і вырашылі правесьці пост і агульнанацыянальную малітву.

«Мы шмат разоў пісалі, зьвярталіся да ўладаў, бо ёсьць нестыкоўка ў заканадаўстве. Закон забараняе праводзіць набажэнствы ў жылых дамах без спэцыяльнага дазволу, а ў нас 197 такіх дамоў, дзе адбываюцца набажэнствы. У любы момант могуць арыштаваць гэтых пастараў. Мы будзем маліцца, каб Гасподзь нас абараніў, таму што не атрымліваем адказаў на пісьмовыя звароты», -- распавёў “Радыё Свабода” намесьнік біскупа Аб’яднанай царквы Хрысьціянаў Веры Эвангельскай Сяргей Цвор.

У вернікаў надзея толькі на Бога. Маліцца пратэстанты будуць ў сваіх прыходах. Але перад малітвай будзе трохдзённы пост, кажа Сяргей Цвор:

«Мы ня будзем прымаць ежы, мы будзем пасьціцца тры дні. Гэта біблейскі прынцып. Калі ніякія іншыя захады не ўзьдзейнічаюць, чалавек перад Богам паўстае, гэта ўнутранае зьмірэньне, чалавек зьвяртаецца да Госпада, адмаўляецца ад ўсіх. Мы ня будзем есьці і піць. Будзем зьвяртацца да Бога, будзем маліцца, каб Гасподзь нас абараніў. Мы верым у сілу малітвы».

Біскуп Аб’яднаньня грамад Хрысьціянаў поўнага Эвангельля Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Ганчарэнка паведаміў, што яго аднаверцы абавязкова падтрымаюць ініцыятараў посту і агульнанацыянальнай малітвы — аб’яднаньне Хрысьціянаў Веры Эвангельскай:

«У іх самы вялікі саюз цэркваў, і яны абвясьцілі пра трохдзённы пост і малітву за зьмену рэлігійнай абстаноўкі у краіне. А мы, як браты і сёстры, далучаемся да іх».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: