Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Украінцы даслалі Беларусі «Сігнал салідарнасці» (Фота) 14:13, 17/06/2007
16 чэрвеня каля амбасады Беларусі ў Кіеве украінскія актывісты правялі акцыю “Сігнал салідарнасці”.
У гэты раз акцыя украінцаў была прысвечаная кампаніі барацьбы са спадарожнікавымі антэнамі, якую распачалі беларускія ўлады. Удзельнікі акцыі ў Кіеве заявілі, што беларускія ўлады на самой справе не займаюцца “захаваннем эстэтычнага выгляду фасадаў быдынкаў”, а мэтанакіравана абмяжоўваюць правы грамадзян Беларусі на доступ да свабоднай інфармацыі.
Пад час акцыі украінскія актывісты правялі перформанс. У імпрэзе было паказана, як на практыцы рэжым Лукашэнка будзе змагацца з непадкантрольным яму міжнародным тэлебачаннем. Была паказаная гісторыя сям’і беларусаў, якія маюць антэну і глядзяць розныя тэлеканалы. Аднойчы да іх пагрукаў міліцыянт і, спаслаўшыся на адміністратыўны кодэкс, выпісаў штраф ды “дэмантаваў” спутнікавыя антэны.
Арганізатарам акцыі была ініцыятыва “Салідарнасць”, у акцыя прынялі ўдзел каля 20 маладых людзей. Усе навіны пра акцыі ва Украіне ў падтрымку беларусаў – на сайце www.belarus.org.ua/