Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
1819 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусы ў сектары Газа просяць дапамогі
17:45, 18/06/2007

Некалькі беларускіх грамадзян спрабуюць вырвацца з сектара Газа, дзе зараз ідзе ўзброены канфлікт паміж палестынскімі групоўкамі. Яны звярнуліся па дапамогу ў амбасаду Беларусі ў Тэль-Авіве. Міністэрства замежных справаў Беларусі прапрацоўвае розныя варыянты садзеяння беларусам.

Летась у Ліване і Палестынскай аўтаноміі налічвалася каля 300 грамадзян нашай краіны, пераважна беларусак, якія выйшлі замуж за замежнікаў. Падчас вайны ў Ліване ў ліпені 2006-га з рэгіёна было эвакуіравана ў Беларусь каля 50 чалавек, паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі»

Эвакуацыяй з зоны канфлікту сваіх грамадзян займаецца і Расія. 141 расійскі грамадзянін зараз чакае вывазу з сектара Газа. Адзіны кантрольна-прапускны пункт «Эрэц» на мяжы зачынены. Акрамя таго, па дапамогу ў расійскую дыпламатычную місію звярнуліся 15 грамадзян Малдовы і Казахстана. Калі КПП будзе адчынена, расіян пераправяць аўтобусамі ў Іарданію, адкуль іх забярэ самалёт Міністэрства па надзвычайных справах Расіі.

Мяркуецца, што беларусы могуць быць эвакуіраваныя гэтым жа шляхам, разам з расіянамі, малдаванамі і казахамі. Па некаторых звестках, у спісах пазначаныя чацвёра грамадзян Беларусі. Таксама вывазу ў Іарданію чакаюць 166 украінцаў.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: