Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
1819 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Наступнае – ЗБС?
17:43, 18/06/2007

Актывістаў пазбаўленага рэгістрацыі Задзіночаньня беларускіх студэнтаў пачалі выклікаць у пракуратуру. Як паведаміла «Радыё Свабода», супрацоўніца аддзелу пракурорскага нагляду Вікторыя Куксо запрашае студэнтаў па тэлефоне.

Моладзевы актывіст Яўген Іванюк кажа, што першыя званкі пачаліся напярэдадні суду над актывістамі “Маладога фронту”. Дванаццаць чалавек мусілі наведваць пракуратуру амаль штодня цягам апошняга тыдня. Ня ўсе пагадзіліся прыйсьці бяз позвы. Тым, хто прыйшоў, сп.Куксо ўручыла папярэджаньне.

“Далі паперу, у якой напісана: “У менскай гарадзкой пракуратуры маецца інфармацыя аб тым, што вы зьбіраецеся арганізаваць і дзейнічаеце ў арганізацыі “Задзіночаньне беларускіх студэнтаў”, якая была ліквідаваная ў 2001 годзе... Мы вас афіцыйна папярэджваем, што ў Крымінальным кодэксе ёсьць артыкул і, калі вы будзеце працягваць, мы вас прыцягнем да адказнасьці за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі”. Ну, гэта хутчэй за ўсё спроба запалохаць усе моладзевыя арганізацыі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Наўрад у іх гэта атрымаецца, таму што моладзь усё роўна будзе зьбірацца і ладзіць свае акцыі”, -- гаворыць Яўген Іванюк.

Актывісты зьліквідаванай студэнцкай арганізацыі лічаць, што супрацоўнікі КДБ маюць сьпісы некаторых сяброў ЗБС. Сьпісы складаліся ў міліцыі пасьля затрыманьняў.

Летась 22 сьнежня спэцназаўцы затрымалі каля дваццаці актывістаў згуртаваньня падчас вечарыны ў прыватнай кватэры і адвезьлі усіх у міліцыю Савецкага раёну. Некалькі чалавек, у тым ліку намесніка старшыні Партыі БНФ Алеся Міхалевіча, абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Сёлета 10 лютага супрацоўнікі КДБ і міліцыі затрымалі больш за тры дзесяткі актывістаў арганізацыі, калі тыя за горадам намагаліся правесці ўстаноўчы сход.

Актывісты ЗБС ня выключаюць, што пракуратура можа ў хуткім часе распачаць крымінальную справу супраць некалькіх сяброў арганізацыі. У гэтым выпадку ЗБС стане трэцяй моладзевай арганізацыяй пасьля “Партнэрства” і “Маладога фронту”, сяброў якой прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: