Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  

 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
1819 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  

 ПОШУК 

прасунуты пошук

 ПРАЕКТЫ 

УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 

 НАВIНЫ 

Завяршылася сустрэча Генеральных сакратароў епіскапатаў Еўропы (Фота)
11:09, 18/06/2007

Святою Імшою з Нешпарамі ў касцёле святых Сымона і Алены ўвечары 16 чэрвеня завяршылася праца 35-й сустрэчы Генеральных сакратароў канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы. У гэты дзень Касцёл успамінаў у літургіі Беззаганнае Сэрца Марыі.

Цэлебрацыю святой Імшы, у якой бралі ўдзел Генеральныя сакратары разам з Апостальскім Адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Антоніем Дзям’янкам, а таксама Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Марцін Відавіч, узначаліў нарвежскі біскуп нямецкага паходжання Георг Мюллер, Генеральны сакратар епіскапату краінаў Скандынавіі.

У сваёй гаміліі біскуп Мюллер засяродзіўся на непарыўнай сувязі двух Найсвяцейшых Сэрцаў — Езуса і Марыі. Сэрца Божага Сына пачало біцца пад Беззаганным Сэрцам Маці, і Яе Сэрца — гэта самы блізкі і надзейны шлях да Езуса. Пасля святой Імшы ў Чырвоным касцёле адбыўся святочны канцэрт у гонар высокіх гасцей.

На нядзелю для ўдзельнікаў сустрэчы запланавана выключна культурная праграма. Яны наведаюць Нясвіж, дзе ў касцёле Божага Цела Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы, пасля чаго Генеральныя сакратары наведаюць Мір, Івянец, Навагрудак і завершаць апошні дзень прабывання ў Беларусі кароткай экскурсіяй па Мінску паведаміў сайт Catholic.By.

Сустрэча Генеральных сакратароў епіскапатаў Еўропы

Фота В. Кучаравага

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 

 РЭКЛЯМА 

1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр

Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: