Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 1920 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рабіць дабро пад прымусам
11:18, 19/06/2007

Бабруйчан загадам гарвыканкаму прымушаюць уступаць у Таварыства выратавання на вадзе (ОСВОД) і Чырвоны крыж. Лісты з адпаведным зместам, за подпісам старшыні гарвыканкаму Дзмітрыя Бонахава, былі разасланыя кіраўнікам усіх устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў горада 2 лютага і 10 сакавіка адпаведна.

І калі выратавальнікі абмяжоўваюцца толькі стварэннем пярвічных ячэек, Чырвоны крыж плануе з дапамогай гарвыканкаму увесьці ў сваю араганізацыю 100 адсоткаў членаў працоўных калектываў.

Справаздачу аб выкананні неабходна падаць у аддзел ідэалагічнай работы. “Еўрапейскае радыё” вырашыла высветліць, наколькі гэта адпавядае галоўнаму прынцыпу працы ўзгаданых таварыстваў – добраахвотнасці.

Старшыня гарадскога савета ОСВОД Аксана Карсакова кажа, што да патрабавання гарвыканкаму прыслухаліся не ўсе. Мала таго, замест запланаваных 30 мільёнаў членскіх унёскаў сабраць пакуль удалося толькі 15.“Справа ў тым, што мы зараз не проста грамадскае, а дзяржаўна-грамадскае таварыства. Таму і не зусім дабраахвотнае. Мы ратуем чалавечыя жыцці, адпаведна, у гэтым павінны прымаць удзел усе”, – лічыць Аксана Карсакова.

Намеснік старшыні прэзідыума Бабруйскага таварыства Чырвонага крыжа Генадзь Пракаповіч таксама занепакоены тым, што члены працоўных калектываў не спяшаюцца ўступаць у яго арганізацыю. І шкадуе, што ў яго не хапае паўнамоцтваў, каб прымусіць іх хутчэй пачаць рабіць дабро. “Больш прымусова і больш жорстка трэба дзейнічаць. Відаць, людзей да дабрыні трэба паварочваць сілай, больш актыўна дзейнічаць”, – кажа Генадзь Пракаповіч.

Прымушаць жа людзей уступаць у Чырвоны крыж неабходна для таго, каб у касе гарадской арганізацыі былі грошы. Іх у Чырвонага крыжа, відаць, і сапраўды не хапае, калі яго кіраўніцтва звярнулася з афіцыйным лістом у Мінюст. Рабілі запыт, ці можна вылічваць з заробку людзей членскія унёскі. Без іх ведама. Мінюст запал асцюдзіў, патлумачыўшы, што гэта можна рабіць толькі па пісьмовай заяве працаўніка. У тым, што яшчэ не ўсе бабруйчане з’яўляюцца сябрамі Чырвонага Крыжа Генадзь Пракаповіч вінаваціць кіраўніцтва прадпрыемстваў і арганізацый. Кажа, яны ўтойваюць ад супрацоўнікаў інфармацыю аб акцыі, што яны праводзяць сумесна з гарвыканкамам.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: