Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гародні патрабуюць вызваліць ахвяру міліцэйскай правакацыі 11:06, 19/06/2007
Больш за сто студэнтаў Гарадзенскага ліцэю і Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту падпісаліся пад лістом з просьбай вызваліць Маргарыту Царан. 20-гадовую дзяўчыну асудзілі на чатыры гады зьняволеньня за пакупку марыхуаны вагай 0,28 грама. Падпісанты звароту лічаць, што прысуд былой студэнтцы ўнівэрсытэту несправядлівы, а крымінальная справа супраць яе — вынік памылкі альбо правакацыі.
Адкрыты ліст у абарону Маргарыты Царан гарадзенскія выкладчыкі і студэнта даслалі кіраўніку краіны, а таксама генэральнаму пракурору і старшыню Вярхоўнага Суду, паведамляе “Радыё Свабода”.
На судзе былую студэнтку другога курсу Гарадзенскага ўнівэрсытэту Маргарыту Царан абараняла разам з адвакатам яе маці Валянціна. Паводле яе, мэтай міліцыі было выкрыць унівэрсытэцкага выкладчыка, які прадаваў наркотыкі, і Маргарыту проста выкарысталі.
“У нас вельмі вялікае пытаньне наконт гэтага выкладчыка. Зьдзіўляе нахабства — чалавек прапагандуе, чалавек расказвае студэнтам-першакурсьнікам пра пазытыўнае ўзьдзеяньне наркотыкаў, прадае, дае потым праўдзівыя паказаньні сьледчаму — і зьнікае”, -- кажа Валянціна Царан
Выкладчык права Андрэй Здасюк зьнік, а пад суд трапіла студэнтка, якую пасадзілі на чатыры гады.