Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёння ўвечары людзі ўскладуць кветкі на магілу Васіля Быкава 15:42, 19/06/2007
Сёння адзначаецца Дзень нараджэння Васіля Быкава. 19 чэрвеня 2007-га пісьменніку споўнілася б 83 гады. Беларускі ПЭН-Цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць усіх грамадзян у гэты дзень прынесці кветкі да ягонай магілы.
Ускладанне кветак адбудзецца ў 18:00 на Усходніх могілках у Мінску.
“Хочацца, каб гэта стала традыцыяй. Каб людзі прыходзілі, прыгадвалі яго, збіраліся разам. Гэта вельмі проста, але гэта можа зрабіць кожны чалавек, якому дарагі Быкаў і дарагая Беларушчына”, – распавёў намеснік старшыні беларускага ПЭН-Цэнтру Андрэй Скурко.